Докшыцкі раён

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Докшыцкі раён
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Віцебская вобласць
Адміністрацыйны цэнтр Докшыцы
Дата ўтварэння 15 студзеня 1940,
6 студзеня 1965
Дата скасавання 25 снежня 1962
Кіраўнік Алег Анатольевіч Кавалёнак[d][1]
Афіцыйныя мовы Родная мова: беларуская 90,44 %, руская 8,77 %
Размаўляюць дома: беларуская 76,96 %, руская 16,54 %[2]
Насельніцтва (2009)
26 828 чал.[2] (10-е месца)
Шчыльнасць 11,83 чал./км² (16-е месца)
Нацыянальны склад беларусы — 94,85 %,
рускія — 3,02 %,
іншыя — 2,13 %[2]
Плошча 2 267,61[3]
(5-е месца)
Вышыня
над узроўнем мора
 • Найвышэйшы пункт


 264,4 м
Докшыцкі раён на карце
Часавы пояс UTC+03:00
Паштовыя індэксы 211722
Код аўтам. нумароў 2
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Докшыцкі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Віцебскай вобласці. Мяжуе з Пастаўскім, Глыбоцкім, Ушацкім, Лепельскім раёнамі Віцебскай вобласці, Мядзельскім, Лагойскім і Барысаўскім раёнамі Мінскай вобласці.

Цэнтр раёна — Докшыцы, які размешчаны каля вытокаў Бярэзіны, за 195 км ад Віцебска і за 132 км ад Мінска.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Большая частка тэрыторыі раёна размешчана ў межах Верхнебярэзінскай і Нарачана-Вілейскай нізін. На поўначы — адгор’і Свянцянскіх град, у цэнтры — Докшыцкае ўзвышша, на поўдні — адгор’і Плешчаніцкага ўзвышша. Паверхня ўзгорыста-раўнінная. Плоскія забалочаныя ўчасткі чаргуюцца з кароткімі градамі, камавымі ўзгоркамі, озамі. Найвышэйшы пункт Докшыцкага раёна знаходзіцца каля вёскі Лусцічы (264,4 метры над узроўнем мора).

У тэктанічных адносінах раён прымеркаваны да Вілейскага пахаванага выступу Беларускай антэклізы. Зверху залягаюць пароды антрапагенавага ўзросту паазерскага, сожскага, дняпроўскага і бярэзінскага зледзяненняў магутнасцю ад 80 да 160 м. Сярод карысных выкапняў у раёне знаходзяцца торф, пясчана-жвіровы матэрыял, легкаплаўкія гліны.

Докшыцкі раён размешчаны на водападзеле басейнаў Чорнага і Балтыйскага мораў. Тут бяруць свае пачаткі рэкі Вілія і Бярэзіна. Вілія і Сэрвач нясуць свае воды ў Нёман, а Бярэзіна (з прытокам Поня і інш.) — у Дняпро. У водную сетку раёна ўваходзіць шмат малых рэчак: Астраўлянка, Варлынка, Галядза, Гулянка, Дзяражына, Зуйка, Лонва, Прабойніца, Студзенка, Чарніца, Чорная.

На тэрыторыі раёна знаходзяцца азёры Сэрвач, Плаўна, Вольшыца, Медзазол, Межужол, Манец, Дамашкаўскае, Станіслаўскае, Чорнае, Маскавіца, Камайскае.

Пашыраны дзярновыя і дзярнова-карбанатныя, дзярнова-падзолістыя забалочаныя, дзярнова-падзолістыя і тарфяна-балотныя глебы. Паводле механічнага складу сугліністыя, супясчаныя, пясчаныя і тарфяныя глебы.

Тут знаходзіцца паўночная частка Бярэзінскага біясфернага запаведніка плошчай каля 200 квадратных кіламетраў і тры гідралагічныя заказнікі рэспубліканскага значэння: Верхневілейскі, Галубіцкая пушча, Сэрвач, створаныя для захавання воднай экасістэмы. Галубіцкая пушча і Сэрвач з’яўляюцца заказнікамі міжнароднага значэння.

У 1996 годзе на тэрыторыі дзяржаўнай лесагаспадарчай установы «Бягомльскі лясгас» былі створаныя 7 заказнікаў мясцовага значэння. З іх 6 гідралагічных заказнікаў, якія створаны з мэтай захавання ў некранутай прыродзе месцаў росту журавін на балотных масівах:

  • гідралагічны заказнік «Атрубак» знаходзіцца паміж вёскамі Атрубак і Мацееўцы ў Докшыцкім лясніцтве (урочышча «Кайданаўскае балота»), плошча — 100 га;
  • гідралагічны заказнік «Віржы» знаходзіцца ў Валкалацкім лясніцтве (урочышча «Загацце»), яго плошча 695 га;
  • гідралагічны заказнік «Вярэнькі» знаходзіцца паміж вёскамі Вярэнькі і Іванава ў Параф’янаўскім лясніцтве (урочышча «Залатухі»), плошча — 120 га;
  • гідралагічны заказнік «Забар’е» знаходзіцца ў Бярозкаўскім, Вітунічскім, Замасточскім лясніцтвах (урочышча «Людзвінава»), плошча — 910 га;
  • гідралагічны заказнік «Падомхі» знаходзіцца паміж вёскамі Пасекі, Падомхі, Чырвонае Беразіно ў Параф’янаўскім лясніцтве (урочышча «Бараніха»), плошча — 264 га;
  • гідралагічны заказнік «Чачукі» знаходзіцца паміж вёскамі Вянюціна, Порплішча, Дзядкі, Чачукі ў Параф’янаўскім лясніцтве (урочышча «Раеўка»), плошча — 334 га.

Біялагічны заказнік «Зуйка» мясцовага значэння створаны ў 2016 годзе рашэннем Докшыцкага раённага выканаўчага камітэта № 60 з мэтай захавання ў некранутай прыродзе вялікай папуляцыі (каля 1 га) лунніка ажываючага, уключанага ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь. Заказнік знаходзіцца паміж вёскамі Балтрамееўцы і Калягі ў Параф’янаўскім лясніцтве. Плошча яго складае 23,96 га.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Докшыцкі раён утвораны 15 студзеня 1940 года ў складзе Вілейскай вобласці БССР. Цэнтр — горад Докшыцы. 12 кастрычніка 1940 года падзелены на 14 сельсаветаў: Бярозаўскі, Валодзькаўскі, Гняздзілаўскі, Грабучоўскі, Докшыцкі, Крулеўшчынскі, Несцераўшчынскі, Параф’янаўскі, Порплішчанскі, Старасельскі, Таргунскі, Тумілавіцкі, Юркаўшчынскі, Янкоўскі. З 20 верасня 1944 года раён у складзе Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — у складзе Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Гняздзілаўскі, Несцераўшчынскі, Таргунскі сельсаветы, Бярозаўскі сельсавет перайменаваны ў Крыпульскі, Старасельскі сельсавет — у Сітцаўскі, Юркаўшчынскі сельсавет — у Вознаўшчынскі. 24 студзеня 1958 года скасаваны Грабучоўскі і Порплішчанскі сельсаветы, 24 красавіка 1959 года — Валодзькаўскі і Вознаўшчынскі сельсаветы. З 20 студзеня 1960 года раён у складзе Віцебскай вобласці, адначасова да раёна далучаны гарадскі пасёлак Бягомль з падпарадкаванымі пассавету населенымі пунктамі, Асаўскі, Бярозкаўскі, Бярэзінскі, Вітуніцкі, Глінскі сельсаветы і вёскі Бедзіна, Слабада, Федаркі Домжарыцкага сельсавета скасаванага Бягомльскага раёна[4]. 20 мая 1960 года скасаваны Асаўскі і Глінскі сельсаветы, Вітуніцкі сельсавет перайменаваны ў Юхнаўскі. 29 снежня 1961 года ўтвораны Порплішчанскі сельсавет, скасаваны Янкоўскі сельсавет. 25 снежня 1962 года раён скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Глыбоцкага раёна.

6 студзеня 1965 года Докшыцкі раён утвораны зноў, уключаў горад Докшыцы, гарадскі пасёлак Бягомль і 10 сельсаветаў: Бярозкаўскі, Бярэзінскі, Докшыцкі, Крулеўшчынскі, Крыпульскі, Параф’янаўскі, Порплішчанскі, Сітцаўскі, Тумілавіцкі сельсаветы Глыбоцкага раёна і Валкалацкі сельсавет Пастаўскага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе раёна 10 сельсаветаў, 322 населеныя пункты[5]. 20 кастрычніка 1995 года Докшыцкі раён і горад Докшыцы аб’яднаны ў адну адміністрацыйную адзінку. 20 чэрвеня 2013 года Бягомльскі пассавет рэарганізаваны ў Бягомльскі сельсавет[6].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

У раёне налічваецца 274 населеных пункты, у тым ліку горад Докшыцы і гарадскі пасёлак Бягомль. Гарадское насельніцтва (Докшыцы, Бягомль) складае 9,3 тыс. чал. (2010).

Колькасць насельніцтва раёна мае тэндэнцыю скарачацца:

2009 — 28,8 тыс. чал.
2006 — 30,5 тыс. чал.
1971 — 49,8 тыс. чал.

Адміністрацыйны падзел[правіць | правіць зыходнік]

Раён падзелены на 11 сельсаветаў: Бягомльскі, Бярозкаўскі, Бярэзінскі, Валкалацкі, Докшыцкі, Крулеўшчынскі, Крыпульскі, Параф’янаўскі, Порплішчанскі, Сітцаўскі і Тумілавіцкі.

Транспарт[правіць | правіць зыходнік]

Па тэрыторыі раёна праходзяць чыгункі:

і рэспубліканскія аўтадарогі:

Культура, СМІ[правіць | правіць зыходнік]

Бягомльскі музей народнай славы

Сацыяльная сфера[правіць | правіць зыходнік]

Адукацыя[правіць | правіць зыходнік]

У сістэму адукацыі раёна ўваходзяць 37 устаноў рознага тыпу: сярэднія агульнаадукацыйныя школы — 8, базавыя — 2, сацыяльна-педагагічныя комплексы «школа-сад» — 3, дашкольныя ўстановы — 20, а таксама ўстановы спецыяльнай адукацыі і пазашкольнага навучання і выхавання: Бягомльская дапаможная школа-інтэрнат, Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, раённы Цэнтр дзяцей і моладзі, сацыяльна-педагагічны цэнтр.

Ахова здароўя[правіць | правіць зыходнік]

Медыцынскае абслугоўванне насельніцтва ў раёне ажыццяўляе ўстанова аховы здароўя «Докшыцкая раённая цэнтральная бальніца».

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. http://dokshitsy.vitebsk-region.gov.by/ru/Rayispolkom/
  2. а б в Вынікі перапісу 2009 года
  3. «Дзяржаўны зямельны кадастр Рэспублікі Беларусь» (па стане на 1 студзеня 2011 г.)
  4. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Аб ліквідаванні некаторых раёнаў Беларускай ССР ад 20 студзеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 2.
  5. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 47. — 248 с. — 10 000 экз.
  6. Решение Витебского областного Совета депутатов от 20 июня 2013 г. № 278 О некоторых вопросах административно-территориального устройства районов Витебской области

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Докшыцкага раёна / рэдкал.: Г. Пашкоў і інш.; маст. Э. Жакевіч. — Мн., 2004. — 749 с.
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
  • Барыс С. В. Побыт жыхароў Докшыцкага раёна ў 1-й палове ХХ ст. // Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі. Вып. 18 / Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі; навук. рэд. А. І. Лакотка. — Мінск : Права і эканоміка, 2015. — 376 с. ISSN 2221-9919

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]