Байсунтау
Байсунтау (узб.: Boysuntov tizmasi) — горны хрыбет ва Узбекістане, паўднёва-заходняе адгор'е Гісарскага хрыбта.
Працягласць хрыбта складае каля 150 км, найбольшая вышыня — 4424 м. Хрыбет складзены вапнякамі, пясчанікамі, глінамі. На схілах хрыбта бярэ пачатак рака Акдар'я. Ніжнія часткі схілаў пакрытыя паўпустыннай расліннасцю, вышэй — лясы з арчы і альпійскія лугі. Распаўсюджаныя карставыя з'явы.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
Для гэтага артыкула не запоўнены шаблон-картка {{Хрыбет}}. |