Фералітызацыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Фералітызацыя, алітызацыя — сукупнасць з’яў глебаўтварэння і выветрывання, вынікам якіх становіцца назапашванне ў глебах вокісных мінералаў жалеза і алюмінія (геціт, гідрагеціт, ліманіт, гідраргіліт), а таксама другаснага алюмасіліката каалініта. Абдываецца таксама страта крэмназёму і іншых вокіслаў. Фералітызаця адбываецца ў трапічных і субтрапічных краінах ва ўмовах дастатковай вільготнасці і добрага натуральнага дрэнажу. Адметныя ўласцівасці фералітнасці ўключаюць: чырвоную і жоўтую афарбоўку, моцную жалезістую мікраструктуру, нізкую паглынальную здольнасць, слабую звязанасць, пластычнасць і набухальнасць.

Алітнымі (фералітнымі) глебамі і корамі выветрывання лічацца тыя, у якіх малекулярныя адносіны SiO2:R2O3 у ілістай фракцыі меней за 2.