Таймырскі заліў
Таймырскі заліў | |
---|---|
руск. Таймырский залив | |
76°14′23″ пн. ш. 97°49′47″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Найбольшая глыбіня | 16 м |
Упадаюць | Ніжняя Таймыра |
Таймы́рскі заліў — заліў Карскага мора каля паўночна-заходняга берага паўвострава Таймыр.
Даўжыня заліва 40 км, шырыня каля 80 км. Глыбіні да 16 м. У паўночна-ўсходняй частцы заліў паступова звужаецца і пераходзіць у Таймырскую губу (эстуарый ракі Ніжняя Таймыра). Клімат вельмі суровы. Большую частку года заліў пакрыты лёдам.
У заліве буйны востраў Калчака (да 2005 г. востраў Растаргуева). Узбярэжжа заліва ўваходзіць у склад Дзяржаўнага прыроднага запаведніка «Вялікі Арктычны» (руск.: «Большой Арктический»)[1].
Зноскі
- ↑ Заповедник «Большой Арктический» Архівавана 12 ліпеня 2021. (руск.)
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Інфармацыя на сайце Інстытута геаграфіі РАН (руск.)
- Таймырский залив (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі