Калегіяльны касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Вісліца)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Калегіяльны касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі
польск.: Bazylika kolegiacka Narodzenia Najświętszej Marii Panny w Wiślicy
Выгляд касцёла з паўночна-ўсходняга боку
Выгляд касцёла з паўночна-ўсходняга боку
50°20′56″ пн. ш. 20°40′26″ у. д.HGЯO
Краіна  Польшча
Горад Вісліца
Канфесія Рымска-каталіцкая царква
Благачынне Q11805321?
Архітэктурны стыль готыка
Заснавальнік Казімір III Вялікі
Будаўніцтва 1350
Сайт parwislica.kielce.opoka.org.pl
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Калегіяльны касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі (польск.: Bazylika kolegiacka Narodzenia Najświętszej Marii Panny w Wiślicy) — гатычны касцёл пабудаваны ў XIV стагоддзі каралём Казімірам Вялікім у Вісліцы, на падмурках двух старых раманскіх храмаў. Носіць тытул калегіяты, а з 8 верасня 2005 года таксама малой базілікі[1]

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Будаўніцтва першай раманскай калегіяты імя Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі распачаў князь Генрых Сандамірскі. Касцёл быў завершаны ў другой палове XII стагоддзя, падчас кіравання яго брата Казіміра Справядлівага. Гэта быў невялікі аднанефны будынак з арыентаваным  (польск.) прэзбітэрыем, які быў ніжэйшы за неф і завершаны невялікай апсідай. У заходняй частцы нефа была размешчана невялікая эмпора. Пад прэзбітэрыем знаходзіўся склеп, чые рэшткі захаваліся да нашых дзён у сутарэннях базілікі. Ён меў крыжовыя скляпенні, які падтрымлівалі чатыры калоны.

Касцёл у Вісліцы ў 1895 годзе, дрэварыт Міхала Эльвіра Андрыёлі

У пачатку XIII паўстала другая больш вялікая калегіята Святой Тройцы. Гэта быў трохнефны храм базілікальнага тыпу. Бакавыя нефе падзелены на капліцы. Скляпенні падтрымлівалі шэсць слупоў. На заходнім фасадзе — дзве вежы. Верагодна з другой паловы XII стагоддзя ў Вісліцы існаваў капітул. Першапачаткова ён мог падпарадкоўвацца князю. Пазней быў перададзены пад юрысдыкцыю біскупа. Першыя захаваныя дакументы, якія тычацца капітула адносяцца да сярэдзіны XIII стагоддзя.

Трэцяя, захаваная да нашых дзён вісліцкая калегіята заснавана Казімірам Вялікім ў другой палове XIV стагоддзя. Гэта быў адзін з касцёлаў, якія кароль ўзвёў як пакаянне за забойства каноніка Марціна Барычкі  (польск.). Касцёл неадразова перабудоўваўся і рамантаваўся.

У 1915 годзе касцёл быў моцна пашкоджаны аўстрыйскай артылерыяй. Заходні фасад разам з раманскімі вежамі XIII стагоддзя быў разбураны. Касцёл быў адбудаваны ў 1920-я гг., па праекце Адольфа Шышка-Богуша  (руск.).

У 1958 годзе падчас археалагічных раскопак у сутарэннях касцёла былі адкрыты рэшткі старажытных раманскіх храмаў.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Прэзбітэрый

Храм быў пабудаваны з часанага каменя. Выключэннем з'яўляецца цагляны франтон заходняга фасада, які з'яўляецца вынікам аднаўлення паваенных разбурэнняўу 20 стагоддзі. Касцёл ўяўляе сабой зальны храм, збудаваны па двухнефнай схеме. Такі тып атрымаў асабліва шырокае распаўсюджванне ў касцёлах і калегіяльных саборах Польшчы ў 14—15 стст. З прычыны таго, што слупы, якія падзяляюць нефы, засланяюць апсіду, яна вынесена далёка на ўсход і злучана з зальной часткай храма доўгай галерэяй — прэзбітэрыем. Прэзбітэрый са шматграннай апсідай таксама ніжэйшы за асноўны аб'ём.

Ва ўнутр будынка вядзе спічасты партал, дзверы якога акуты касой рашоткай з антабай.

Інтэр'ер[правіць | правіць зыходнік]

Роспісы[правіць | правіць зыходнік]

Фрагменты роспісаў

Манументальны жывапіс калегіяты ў Вісліцы захаваўся фрагментарна. Фрэскі размешчаны ў алтарнай частцы, на прасценках паміж вокнамі і нішамі праз пэўныя інтэрвалы. Такое размяшчэнне абумоўлена асаблівасцямі гатычнай архітэктуры. Насценны жывапіс складаецца з трох рэгістраў, два з якіх прысвечаны евангельскім тэмам, а трэці — адзіночныя фігуры святых. На адкосах аконных праёмаў дзе-нідзе захаваліся рэшткі расліннага арнаментальнага дэкору[2].

Святыя на фрэсцы

Жывапіс фрэсак заснаваны на колеравым спалучэнні карычнева-чарвоных, сіне-зеленаватых таноў ад цёмных да светлых (лакальная пляма без танальных пераходаў). Архітэктурныя кулісы адыгрываюць другарадную ролю і зводзяцца да мінімуму («Нараджнне Марыі», «Увядзенне ў храм», «Успенне», «Зняцце з крыжа»). Ва «Успенні» ў цэнтры на пярэднім плане на ложку — памерлая Марыя ў цёмна-сінім адзенні, над ёю ў мандорле такога ж сіняга колеру Хрыстос з душою Марыі ў выглядзе немаўляці ў жоўта-ружовым адзенні, сам жа Хрыстос у карычнева-чырвоным хітоне і блакітным гіматыі. Злева і справа кампактныя групы апосталаў, з кожнай масы вылучаюцца па дзе фігуры[2].

Фон глухі, цёмна-сіні. Ніякіх лішніх дэталей, нават ложак, на якім ляжыць Марыя, падаецца вельмі буйной колеравай плямай. Усю ўвагу аўтар аддае тварам, асабліва Марыі і Хрыста. Малююцца яны буйнымі, што, відавочна, было абумоўлена ўплывам народнай эстэтыкі, народных ідэалаў і ўяўленняў аб харастве чалавека. Гэтыя прыёмы выразна адчуваюццца і пры адлюстраванні служак (дзеў) у кампазіцыі «Нараджэнне Марыі». Але ў гэтым фрэскавым роспісе яшчэ адчуваюцца рысы візантыйскага мастацтва з яго манументальнасцю форм, нешматслоўнасцю, гарманічнымі прапорцыямі, правільным малюнкам[2].

Зноскі

  1. Калегіята ў Вісліцы атрымала тытул базілікі.
  2. а б в Гісторыя беларускага мастацтва: У 6 т. Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст. ; [рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал.рэд.) [і інш.] ; рэд. тома С. В. Марцэлеў, Л. М. Дробаў ; АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. — Мінск : Навука і тэхніка, 1987. — 303 с. : іл.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]