Паўднёва-Шатландскае ўзвышша

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Паўднёва-Шатландскае ўзвышша
англ. Southern Uplands
Узгоркі Мофат
Узгоркі Мофат
55°25′ пн. ш. 3°17′ з. д.HGЯO
Краіна
РэгіёнШатландыя
Паўднёва-Шатландскае ўзвышша (Вялікабрытанія)
Паўднёва-Шатландскае ўзвышша

Паўднёва-Шатландскае ўзвышша — выцягнутая з паўднёвага захаду на паўночны ўсход узгорыстая вобласць на поўдні Шатландыі, паміж Сярэднешатландскай нізінай і мяжой з Англіяй. Складаецца са шматлікіх груп узгоркаў, сярод якіх Галаўэй-Хілс, Лаўтэр-Хілс, Пентландс, Ламермур-Хілс і Чэвіят-Хілс. Найвышэйшы пункт — гара Мерык на крайнім захадзе (843 м).

Пераважаюць вышыні 500—600 м. Узгоркі пакатыя. Паверхня парэзана шырокімі далінамі, дзе ёсць каравыя азёры, нагрувашчванні валуноў і марэны. Паўночная ўскраіна ўтворана скідамі. На ўсходзе працягам узвышша з'яўляюцца невысокія грады Ламермур і Чэвіят, падзеленыя глыбокаю далінай ракі Туід. Па градзе Чэвіят праходзіць мяжа Шатландыі з Англіяй.

Узгоркі галоўным чынам пакрытыя травой і верасам.

Нягледзячы на ўзгорысты рэльеф, тэрыторыя разам са Сярэднешатландскай нізінай адносіцца да гістарычнага рэгіёна Лоўленд, такім самым супрацьпастаўляючыся Хайленду на паўночным захадзе краіны.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]