Малы Балхан

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Малы Балхан — нізкагорнае ўзняцце паміж заходнім ускрайкам Капетдага і Вялікім Балханам. Вышыня да 777 м. Даўжыня каля 30 км. Складзены вапнякамі і мергелямі. У моцна расчлянённых перадгор'ях з мергеляў і гіпсаносных глін праяўляюцца карстава-суфазійны рэльеф і формы падземнай эрозіі (так званы гліністы карст). На схілах — палыновая і палынова-салянкавая пустыня.