Помнік дэ Рышэльё

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Помнік дэ Рышэльё
укр.: Пам'ятник де Рішельє
46°29′17″ пн. ш. 30°44′28″ у. д.HGЯO
Краіна  Украіна
Месцазнаходжанне Адэса
Архітэктар Аўраам Іванавіч Мельнікаў і Francesco Boffo[d]
Матэрыял бронза
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Помнік дэ Рышэльё (таксама вядомы як помнік Дзюку, Рышэльё, герцагу, бронзавы дзюк) — бронзавы манумент у поўны рост у Адэсе, прысвечаны Арману Эмануэлю дзю Плесі, герцагу дэ Рышэльё, адкрыты ў 1828 годзе. Першы помнік, усталяваны ў Адэсе[1].

Перадгісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Дэ Рышэльё ўдзельнічаў у штурме Ізмаіла, а праз пяць гадоў надоўга пасяліўся ў Расіі. У 1803 годзе Рышэльё стаў кіраўніком горада, а з 1805 па 1814 генерал-губернатарам Адэсы.

Адэсіты называлі яго «наш Дзюк» і лічылі заснавальнікам горада, хоць да таго часу Адэсе было ўжо 8 гадоў. Стараннямі новага кіраўніка горада горад ператварыўся ў буйны гандлёвы порт  (руск.).

Калі Бурбоны вярнулі сабе трон, Дзюк з’ехаў у Францыю, дзе стаў прэм'ер-міністрам ва ўрадзе Людовіка XVIII. Памёр 16 мая 1822 года ва ўзросце 56 гадоў у Парыжы ад кровазліцця ў мозг[2]

Гісторыя стварэння[правіць | правіць зыходнік]

Атрымаўшы гаротныя весткі з Парыжа, граф Ланжэрон  (руск.) звярнуўся з заклікам да насельніцтва пачаць збор сродкаў на збудаванне помніка Рышэльё. У мані 1823 года на пасаду Наварасійскага генерал-губернатара заступіў граф М. С. Варанцоў замовіў помнік вядомаму скульптару І. П. Мартасу[2]. Ён стаў адным з апошніх тварэнняў гэтага выбітнага рускага майстра.

Помнік уяўляе сабой бронзавую статую Рышэльё ў рымскай тозе са скруткам у руцэ і трыма латуневымі гарэльефамі, якія сімвалізуюць земляробства, гандаль і правасуддзе.

Закладзены 30 чэрвеня 1827 года.

Працамі па ўстаноўцы помніка кіраваў архітэктар Ф. К. Бофа  (руск.)[3]. Адкрыццё бронзавага помніка Дзюку адбылося 22 красавіка 1828 года.

Падчас Крымскай вайны англа-французская эскадра абстраляла горад і порт  (руск.). Адно з ядраў выбухнула на плошчы каля помніка і пашкодзіла яго пастамент асколкам. Пасля вайны на месцы пашкоджання была ўсталяваная чыгунная латка са стылізаваным гарматным ядром.

П’едэстал помніка Дзюку дэ Рышэльё, пашкоджаны ядром у час бамбардзіроўкі

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Скульптура і гарэльефы адлітыя ў бронзе ліцейным майстрам В. П. Якімавым  (руск.) у Пецярбургу. Пастамент выбітнага пецярбургскага архітэктара А. І. Мельнікава і архітэктара Ф. К. Бофа  (руск.). Манумент у стылі класіцызму, уяўляе сабой пастаўленую на п’едэстал бронзавую статую А.-Э. Рышэльё. Велічыня фігуры некалькі больш натуральнай. Квадратны ў плане пастамент з карнізам з ружовага паліраванага граніту з берага ракі Паўднёвы Буг (каля Вазнясенска), падораны Херсонскім абшарнікам Скаронінскім, аздоблены майстрам Паала Джэрары. Падставай пастамента служыць стылабат у форме ўсечанай піраміды з мясцовага вапняку з чатырма прыступкамі з граніту.

На гранях пастамента ў прастакутных нішах устаноўлены пліты і гарэльефы. На фасаднай — латуневая залачэнне пліта з надпісам:

ГЕРЦОГУ ЕММАНУИЛУ ДЕ РИШЕЛЬЕ УПРАВЛЯВШЕМУ СЪ 1803 ПО 1814 ГОДЪ НОВОРОССIЙСКИМ КРАЕМЪ И ПОЛОЖИВШЕМУ ОСНОВАНIЕ БЛАГОСОСТОЯНИЮ ОДЕССЫ БЛАГОДАРНЫЕ КЪ НЕЗАБВЕННЫМЪ ЕГО ТРУДАМЪ ЖИТЕЛИ ВСЕХЪ СОСЛОВIЙ СЕГО ГОРОДА И ГУБЕРНИЙ ЕКАТЕРИНОСЛАВСКОЙ ХЕРСОНСКОЙ И ТАВРИЧЕСКОЙ ВОЗДВИГЛИ ПАМЯТНИКЪ СЕЙ ВЪ 1826 ГОДѣ ПРИ НОВОРОССIЙСКОМ ГЕНЕРАЛЪ-ГУ-БЕРНАТОРѣ — ГРАФѣ ВОРОНЦОВѣ

На трох бакавых баках — бронзавыя гарэльефныя выявы, якія сімвалізуюць гандаль, правасуддзе і земляробства.

Размяшчэнне ў горадзе[правіць | правіць зыходнік]

Адрас: Прыморскі бульвар, 9.

Помнік звернута тварам да мора, прама перад ім Пацёмкінская лесвіца  (руск.), якая вядзе да Марскога вакзала. Ззаду помніка — два будынкі прысутных месцаў  (руск.), якія ўтвараюць паўкруглую плошчу, далей — Кацярынінская плошча  (руск.). Помнік ўдала спалучаецца з навакольнай забудовай і Пацёмкінскай лесвіцай[3].

У культуры[правіць | правіць зыходнік]

Пошта Украіны выкарыстала выяву помніка пры стварэнні канверта.

Адэсіты кажуць: «Паглядзі на Дзюка з другога люка  (руск.)» або «Паглядзі на Дзюка з люка». Калі глядзець на помнік з вадаправоднага люка злева ад яго, то скрутак і зморшчыны адзення Дзюка надзвычай падобныя на мужчынскія геніталіі[4]. У песні Ігара Ганькевіча  (руск.) «Прагулка па Адэсе» факт пра люк адлюстраваны так: «Улыбаясь Дюку, по бульвару  (руск.) хожу; со второго люка на него не гляжу…»

Зноскі

  1. Коханский В. Одесса и ея окрестности. Полный иллюстрированный путеводитель и справочная книга. — Изд. 3-е. — Одесса: Л. Нитче, 1892. — 554 с.
  2. а б Барская Н. Дюк // Одесский вестник : газета. — Одесса: 2006. — № 204-205.
  3. а б «Памятники градостроительства и архитектуры Украинской ССР», справочник в 4-х томах (Главный редактор: Н. Л. Жариков). — Киев: «Будiвельник», 1983—1986. — Т. 3. — С. 252.
  4. «Борис Бурда: на Дюка гляди с люка!» Архівавана 30 верасня 2007. (руск.)