Сцяг Баранавічаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Баранавічы
Беларусь
Зацверджаны 30 лістапада 2012
Прапорцыя 1:2

Сцяг Бара́навічаў — адзін з сімвалаў Баранавічаў разам з гербам.

Праект герба і сцяга Баранавічаў ухвалены пастановаю Баранавіцкага гарадскога савета дэпутатаў ад 30 лістапада 2012 года № 144 і мае станоўчую выснову геральдычнай экспертызы.

Афіцыйнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Сцяг горада Баранавічы ўяўляе сабой прамавугольнае палотнішча ў суадносінах 1:2, якое складаецца з дзвюх гарызантальных роўнавялікіх палосак: верхняй — зялёнага і ніжняй — чырвонага колеру, па цэнтру пярэдняга боку якога знахоціцца выява герба горада Баранавічы.[1].

Легенда[правіць | правіць зыходнік]

На афіцыйных геральдычных сімвалах — гербе і сцягу Баранавічаў знаходзіцца залаты паравоз, які з'яўляецца сімвалам узнікнення і развіцця горада. Заснаванне гораду Баранавічы звязана з будаўніцтвам Маскоўска-Брэсцкай чыгункі (Аляксандраўскай чыгункі), якая пачала працаваць у 1871 годзе. Каля станцыі і дэпо ўзнікла паселішча, якое налічвала ў 1880 годзе каля 1.5 тыс. жыхароў. Будаўніцтва і далейшае развіццё чыгунікі стала штуршком да нараджэння і развіцця горада. Шэсцерня на зялёным фоне сімвалізуе сучаснае развіццё прамысловасці ў горадзе ў сучасным часе.

Зноскі

  1. Сімволіка горада Архівавана 29 снежня 2014.. Сайт Баранавіцкага гарвыканкама