Герб Баранавічаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Герб Баранавічаў
Дэталі
Шчыт
французскі

Ге́рб Бара́навічаў — адзін з сімвалаў Баранавічаў разам са сцягам.

Праект герба і сцяга Баранавічаў ухвалены пастановай Баранавіцкага гарадскога савета дэпутатаў ад 30 лістапада 2012 года № 144 і мае станоўчую выснову геральдычнай экспертызы.

Афіцыйнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Герб горада Баранавічы ўяўляе сабой перасечаны французскі шчыт, у верхнім чырвонім полі якога знаходзіцца выява залатога паравоза, павернутага ўправа. Долу на зялёным полі — палова шасцярні з дзевяццю зуб’ямі такога самага метала[1].

Легенда[правіць | правіць зыходнік]

На афіцыйных геральдычных сімвалах – гербе і сцягу Баранавічаў знаходзіцца залаты паравоз, які з'яўляецца сімвалам узнікнення і развіцця гораду. Заснаванне горада Баранавічы звязана з будаўніцтвам Маскоўска-Брэсцкай чыгункі (Аляксандраўскай чыгункі), якая пачала працаваць у 1871 годзе. Каля станцыі і дэпо ўзнікла паселішча, якое налічвала ў 1880 годзе каля 1.5 тыс. жыхароў. Будаўніцтва і далейшае разьвіццё чыгункі стала штуршком да нараджэння і развіцця горада. Шэсцярня на зялёным тле сімвалізуе сучаснае развіццё прамысловасці ў горадзе ў сучаснасці.

Зноскі

  1. Сімволіка горада Архівавана 29 снежня 2014.. Сайт Баранавіцкага гарвыканкаму