Ома

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ома
амх. ኦሞ
Характарыстыка
Даўжыня каля 800 км
Басейн каля 75 000 км²
Вадацёк
Выток Shewa[d]
 • Месцазнаходжанне Эфіопскае нагор’е
 • Каардынаты 8°15′22″ пн. ш. 37°29′23″ у. д.HGЯO
Вусце возера Туркана
 • Каардынаты 4°29′48″ пн. ш. 36°01′00″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Возера Туркана

Краіна
physical
Ома
Ома
— выток, — вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

О́ма[1] (амх.: ኦሞ) — рака ў Афрыцы, на поўдні Эфіопіі.

Даўжыня ракі каля 800[1] км. Плошча вадазбору 75 000[1] км². Рака бярэ пачатак у цэнтральнай частцы Эфіопскага нагор'я, цячэ пераважна на поўдзень, упадае ў возера Туркана ў яго паўночнай частцы. У гарах даліна Ома вузкая, у нізоўях моцна пашыраецца. Рэчышча з рэзкімі ўхіламі, з парогамі. Максімальны расход вады ў перыяд летніх дажджоў. Асноўныя прытокі: Гібэ і Годжэб.

Першым еўрапейскім картографам, які апісаў даліну ракі Ома, лічыцца Віторыа Батэга.

Урадам Эфіопіі пачата будаўніцтва на рацэ каскаду буйных гідраэлектрастанцый, што павінна забяспечыць сталіцу Эфіопіі — Адыс-Абебу бесперабойным энергазабеспячэннем. Працуюць ГЭС Gibe I і Gibe II, будуецца ГЭС Gibe III магутнасцю 1870 МВт.

Зноскі

  1. а б в Африка: энциклопедический справочник. Т. 2. Л—Я / Гл. ред. А. Громыко. Ред. колл. В. М. Власов, Н. И. Гаврилов и др. — М.: Советская энциклопедия, 1987. — С. 276. — 671 с. с илл. (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Африка: энциклопедический справочник. Т. 2. Л—Я / Гл. ред. А. Громыко. Ред. колл. В. М. Власов, Н. И. Гаврилов и др. — М.: Советская энциклопедия, 1987. — С. 276. — 671 с. с илл. (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]