Пчала-цясляр

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пчала-цясляр
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Xylocopa valga Gerstäcker, 1872

Сінонімы
  • Xylocopa ramulorum Rondani, 1874
  • Xylocopa convex Smith, 1878
  • Xylocopa pyropyga Friese, 1913

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  766933
NCBI  1542644
EOL  2760156

Пчала-цясляр звычайная (Xylocopa valga) — від пчол.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Самая буйная пчала ў фауне Беларусі. Цела (20-28 мм) чорнае, бліскучае, слабаапушанае. Крылы цёмныя з яркім фіялетавым адлівам. Галёнкі задніх ног у густых валасінках.

Пашырэнне[правіць | правіць зыходнік]

Пашырана ад поўначы Афрыкі і Еўропы праз Сярэднюю Азію, Казахстан да Манголіі ўлучна. У першай палове мінулага стагоддзя від рэгістраваўся па ўсёй тэрыторыі Беларусі, у апошні час рэгіструецца толькі на поўдні.

Жыве на ўзлесках старых лясоў, радзей у населеных пунктах з драўлянымі пабудовамі і старымі садамі.

Асаблівасці біялогіі[правіць | правіць зыходнік]

Самкі выходзяць з зімоўкі ў красавіку і лётаюць да жніўня. Гнёзды будуюць у мёртвай сухой драўніне — у старых дрэвах, пнях, тэлеграфных слупах, у сценах драўляных пабудоў, гнілым бярвенні. На працягу некалькіх дзён самка выгрызае ў драўніне галерэю да 30 см даўжынёй (ці выкарыстоўвае ўжо гатовыя паражніны). Пасля нарыхтоўкі на дне мядовага цеста (купка пылка з нектарам) і адкладкі першага яйца ўладкоўвае перагародку з разжаванай і змочанай сліной драўніны, якая з'яўляецца дном для наступнага вочка — так запаўняецца ўвесь ход галерэі. Лічынкі развіваюцца на працягу 3 тыдняў, пасля чаго акукляюцца ў тонкім павуцінневым кокане. Маладыя пчолы, якія нарадзіліся ў жніўні, самастойна прагрызаюць хады ў драўніне і выходзіць вонкі. Пасля капуляцыі самцы неўзабаве гінуць, а аплодненыя самкі сыходзяць на зімоўку. Пчолы наведваюць больш 60 відаў кветкавых раслін.

Ахова[правіць | правіць зыходнік]

Від уключаны ў Чырвоныя кнігі Літвы, Украіны, Расіі.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Зубр еўрапейскі Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам.
II катэгорыя (EN)