Пірыдаксін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пірыдаксін

Пірыдаксі́н (адэрмін) — адна з форм вітаміна В6, група водарастваральных злучэнняў, вытворных 2-метылпірыдзіну.

Вылучаны з паліраванага рысу ў 1932 годзе.

У прыродзе пашыраны тры яго формы: пірыдаксін, пірыдаксаль і пірыдаксамін, якія лёгка пераўтвараюцца ў арганізме адна ў адну.

Бясколернае крышталічнае рэчыва, добра раствараецца ў вадзе і спірце.

Сінтэзуецца мікраарганізмамі, зялёнымі раслінамі, у жвачных жывёл і чалавека — кішэчнай мікрафлорай.

Біялагічныя функцыі пірыдаксін ажыццяўляе ў форме 5-пірыдаксальфасфату, які выконкае ролю каферменту ў рэакцыях абмену амінакіслот (напрыклад, пераамінаванне). Удзельнічае ў азоцістым, тлушчавым абмене, у сінтэзе сератаніну.

Недахоп пірыдаксіну ў арганізме выклікае анемію, сутаргі, дэрматыт і інш. Сутачная патрэбнасць дарослага чалавека ў пірыдаксіне 1,5—2,8 мг, дзяцей — 0,5—2 мг. Пірыдаксін маюць рысавае і пшанічнае вотруб'е, боб, дрожджы, печань млекакормячых.

Выкарыстоўваюць у медыцыне.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]