Паліна Уладзіміраўна Качаткова

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Паліна Уладзіміраўна Качаткова
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 26 лютага 1968(1968-02-26) (56 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці празаік, літаратуразнаўца
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у

Паліна Уладзіміраўна Качаткова (Сцепаненка) (нар. 26 лютага 1968, Орша) — беларускі празаік, літаратуразнавец, даследчык творчасці М. Багдановіча.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла філалагічны факультэт БДУ. Падчас вучобы (1985—1990) удзельнічала у дзейнасці нелегальных нацыянальна арыентаваных маладзёжных аб’яднанняў. У 1990—1998 гадах працавала ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча ў Мінску. У жніўні 1998 года звольнілася з музея і пачала працаваць ў праваабарончым цэнтры «Вясна», да дзейнасці якога далучылася яшчэ раней[1]. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў і Беларускага ПЭН-Цэнтра.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Падчас працы ў музеі ўдзельнічала ў распрацоўцы канцэпцыі экспазіцыі Літаратурнага музея М. Багдановіча, філіяла музея ў в. Ракуцёўшчына, падрыхтоўцы да друку мемуараў бацькі паэта, А. Багдановіча — «Мои воспоминания»[2], арганізацыі навуковай канферэнцыі «Лёс нацыянальнай культуру на паваротах гісторыі» (1993), укладанні выданняў музея[3]. Адна з аўтараў артыкула па музеязнаўстве, дзе абагулены досвед стварэння экспазіцыі Літаратурнага музея М. Багдановіча[4], даведніка па музею[5].

Сааўтар дакументальнай кнігі «Трагедия на Немиге» (2000) і «Смяротнае пакаранне ў Беларусі» (2015).. Аўтар дакументальнай кнігі «Міхась Кукабака» (2016) — герой кнігі Міхась Кукабака, беларускі дысідэнт. Аўтар сцэнарыяў дакументальных фільмаў «Гастарбайтэр» (2008), «Сыс пра Сыса» (2010), «Пустазелле» (2011), «Людвіка» (2013), а таксама фільмаў пра праблему смяротнага пакарання ў Беларусі — «Прычына смерці — прочырк» (2011) і «Убыл по приговору» (2012), «Шэсць аргументаў супраць смяротнага пакарання» (2014), «Гісторыя смяротнага пакарання ў Беларусі» (2017).

Друкавалася ў калектыўных зборніках «Перад маімі вачыма» (1990), «Жанчыны выходзяць з-пад кантролю» (2007) і «Пакахай мяне, калі ласка» (2009). Аўтар аповесці «Паэт. Аповесць пра Максіма Багдановіча» пра юнацкія гады М. Багдановіча, а таксама зборнікаў апавяданняў «Матылі» (2012), «Гняздо-2» (2016).

Прызнанне[правіць | правіць зыходнік]

З кнігай «Матылі» трапіла ў лонг-ліст Прэміі Ежы Гедройца за 2012 год, з кнігай «Гняздо-2» — у лонг-ліст Прэміі Гедройца за 2016 год.

Зноскі

  1. Скобла М. Паліна Качаткова: Быць праваабаронцам для пісьменьніка карысна — www.svaboda.org, 16.04.2013, 13:38
  2. «Нёман» № 5-8, 1994.
  3. Архіўныя матэрыялы да жыцця і творчасці Максіма Багдановіча. Сшытак 1, 2. — Мн., 1995—1996.
  4. Мікута В., Качаткова П. Вянок экспазіцыі. З вопыту пабудовы экспазіцыі Літаратурнага музея Максіма Багдановіча // «Мастацтва» № 12, 1992)
  5. Мікута В., Качаткова П., Шубіна Т. Літаратурны музей Максіма. Багдановіча. — Мн., 1996.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]