Раўнамерны рух

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Раўнаме́рны рух — разнавіднасць механічнага руху, калі цела (матэрыяльны пункт) пераадольвае аднолькавыя адлегласці за аднолькавыя прамежкі часу.

Пры раўнамерным руху

Такім чынам, раўнамерны рух можна вызначыць як рух з нязменнай (па велічыні) скорасцю.

Раўнамерны прамалінейны рух[правіць | правіць зыходнік]

Раўнамерны прамалінейны рух — такі рух, пры якім скорасць застаецца нязменнай не толькі па велічыні, але і па напрамку. Пры раўнамерным прамалінейным руху

Адпаведна законам Ньютана, цела рухаецца раўнамерна і прамалінейна тады, калі на яго не дзейнічаюць ніякія знешнія сілы, або дзеянне гэтых сіл з’яўляецца ўзаемна скампенсаваным (раўнадзейная сіла роўная нулю).

Раўнамерны рух па акружнасці[правіць | правіць зыходнік]

Пры раўнамерным руху па акружнасці цела рухаецца з пастаяннай вуглавой скорасцю адносна восі вярчэння. Пры гэтым велічыня нармальнага паскарэння цела не змяняецца з часам і складае

У выпадку раўнамернага вярчэння цела вакол некаторай восі кожны яго пункт выконвае раўнамернае вярчэнне па акружнасці.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]