Свята-Георгіеўская царква (Вялікія Круговічы)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Праваслаўны храм
Свята-Георгіеўская царква
52°46′31″ пн. ш. 26°37′37″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Вялікія Круговічы
Канфесія Праваслаўе
Епархія Пінская і Лунінецкая епархія
Дата пабудовы XIX стагоддзе
Стан дзейнічае
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Свята-Георгіеўская царква — праваслаўны храм у вёсцы Вялікія Круговічы Ганцавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Помнік народнага дойлідства.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Царква на малюнку Д. Струкава. 1864

У цэнтры вёскі. Пабудавана ў XIX стагоддзя з дрэва як прыходская[1]. Асобна пастаўлена званіца.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Свята-Георгіеўская царква са званіцай

Царква ўяўляе саобй Двухзрубны храм: асноўны кубападобны аб’ём з трохграннай апсідай і бакавымі рызніцамі. У прасторавай кампазіцыі дамінуе высокі васьмігранны барабан са шлемападобным купалам. Арачныя аконныя праёмы аформлены разнымі ліштвамі.

Інтэр’ер[правіць | правіць зыходнік]

Унутры апсіду вылучае двух’ярусны іканастас на 17 абразоў. Абраз XVIII стагоддзя «Маці Божая» і драўляная скульптура «Укрыжаванне».

Абразы «Марыя Егіпецкая», «Св. Іадосій Ігуменскі», «Прасвятая Багародзіца» і царскія вароты з іконамі «архангел Гаўрыіл», «Прасвятая Багародзіца», «Св.апосталы Мацвей і Марк», «Св.апосталы Лука і Іаан», «Успенне Прасвятой Багародзіцы», «Св. Мікалай Цудатворац» XIX стагоддзя — Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 123Ж000006шыфр 123Ж000006

Зноскі

  1. Описание церквей и приходов Минской епархии. Слуцкий уезд. Мн., 1897. С. 142.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]