Круцільныя вагі
Круцільныя вагі — фізічная прылада, выкарыстоўваемая ў даследаваннях узаемадзеяння электрычных зарадаў і магнітных полюсаў, вымярэння малых механічных, электрычных, магнітных, гравітацыйных сіл і момантаў сіл.
Вынайдзеныя ў 1784 годзе французскім інжынерам і вучоным Шарлем Кулонам.
Прасцейшыя круцільныя шалі складаюцца з доўгай вертыкальнай ніткі, да якой у нізе замацаваны лёгкі ўраўнаважаны рычаг.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Физический энциклопедический словарь / Гл. ред. А. М. Прохоров. Ред. кол. Д. М. Алексеев, А. М. Бонч-Бруевич, А. С. Боровик и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 333. — 982 с. — 100 000 экз. (руск.)
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Механика крутильных весов (руск.)