Шэл-кіп

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Круглая вежа Віндзорскага замка

«Шэл-кіп» (англ.: shell-keep, літар. «данжон-абалонка») — від сярэднявечнага абарончага збудавання, пашыраны ў Англіі XII стагоддзя. Паводле свайго прызначэння лічыцца варыянтам вежы-данжона, адсюль назва.[1]

Шэл-кіп уяўляў сабой каменную пустую цыліндрычную вежу, а дакладней, агароджу, дыяметрам да 25 — 30 м, і больш ці менш круглую ў плане. Таўшчыня муроў магла дасягаць 2 — 3 м.[2] Унутраная прастора займалася пад жытло, гаспадарчыя пабудовы і інш.

План Рэстамельскага замка
Данжон Дарэмскага замка

Прыкладамі шэл-кіпаў з’яўляюцца Круглая вежа Віндзорскага замка (захавалася ў перабудаваным выглядзе), а таксама збудаванні ў Рэстармеле  (англ.)[3], Тэмварце, Кардзіфе, Арундалі, Карысбруку[4], епіскапскім замку ў Дарэме[5], Берклі, Олнвіку[6].

Шэл-кіпы з’явіліся ў часы актыўнай будовы новых, каменных, і перабудовы старых, драўляных, нарманскіх замкаў (12 ст.). Калі пагорак-«мот» або наогул грунт быў слабым, то яго маглі абгарадзіць каменным мурам цалкам, не ставячы новай вялікай вежы.[7]

У абароне шэл-кіп нічым прынцыповым не адрозніваўся ад звычайнага данжона; з XIII стагоддзя прынесены ў Еўропу досвед крыжовых заваёваў вывеў з ужытку гэты тып збудавання.[1]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б Усеагульная гісторыя архітэктуры…, Брытаніка…
  2. Усеагульная гісторыя архітэктуры…
  3. Самыя папулярныя прыклады шэл-кіпаў: Усеагульная гісторыя, Окшат, Брытаніка.
  4. Усе — у Окшата.
  5. Названы ў «Усеаг. гісторыі».
  6. Названыя ў Энц. Брытаніцы.
  7. Окшат, Брытаніка…

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Всеобщая история архитектуры. Т.4. — Л.-М., 1966. — 693 с. С.185,186.
  • Эварт Окшотт. Рыцарь и его замок. Средневековые крепости и осадные сооружения / Пер. с англ. А. Н. Анваера [Ewart Oakeshott. Knight and his castle.]. — М.: ЗАО Центрполиграф, 2007. — 206 с. ISBN 978-5-9524-2934-5. С.58,59.
  • Chisholm, Hugh, рэд. (1911). "Castle" . Encyclopædia Britannica [англійская]. Vol. 5 (11th ed.). Cambridge University Press. p. 477.
  • Chisholm, Hugh, рэд. (1911). "Keep" . Encyclopædia Britannica [англійская]. Vol. 15 (11th ed.). Cambridge University Press. p. 714.