Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі і кляштар бернардзінцаў (Орша)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кляштар
Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі і кляштар бернардзінцаў
Жылы корпус
Жылы корпус
54°30′39,93″ пн. ш. 30°25′18,25″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Орша
Канфесія Рымска-каталіцкая царква
Архітэктурны стыль барока
Заснавальнік Андрэй і Крысціна Млоцкія
Дата заснавання 1636
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 212Г000891шыфр 212Г000891
Праблемы з <mapframe>:
  • Атрыбут «latitude» мае няслушнае значэнне
  • Атрыбут «longitude» мае няслушнае значэнне
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі і кляштар бернардзінцаў — колішні каталіцкі комплекс, які існаваў у 16361832 гадах у Оршы. Захаваўся былы кляштарны корпус, размешчаны па адрасе вул. Камсамольская, 2.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Касцёл пры кляштары бернардзінцаў, з карты XVIII ст.

У павятовым горадзе Орша бернардзінцы аселі ў 1636 г. па фундацыі караля Уладзіслава IV[1]. Кляштар заснаваны па фундацыі Андрэя, старосты аршанскага, і Крысціны Млоцкіх, якія выдзелілі пад яго пляц і 6 маргоў зямлі. Мураваныя будынкі касцёла і двухпавярховага жылога корпуса пастаўлены ў другой палове XVIII ст. на ахвяраванні жыхароў[2].

Бернардзінскі кляштар займаў шырокі ўчастак на левым беразе Аршыцы і ўпрыгожваў пляц у Надняпроўскім пасадзе, побач з мостам цераз рэчку Аршыцу[1].

Касцёл, пашкоджаны паводкай 1760 года, пазней заняты пад ваенны склад, у 18171819 гадах адрамантаваны і вернуты духавенству[2].

Пры касцёле і кляштары захоўваўся стары каменны будынак. Пазней была пабудавана драўляная багадзельня. Да 1830-х гадоў дадаліся новыя гаспадарчыя будынкі: свіран, лядоўня; новая агароджа і брама, створаны сажалкі[1]. Пасля 1831 г. кляштар перададзены ваеннаму ведамству, а жылы корпус з цягам часу прыстасаваны пад шпіталь[1].

Зараз тут знаходзіцца аддзяленне гарадской бальніцы. Касцёл не ўцалеў[1].

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Мураваныя касцёл і кляштар размяшчаліся за кляштарнай агароджай, з некаторым водступам ад пляца ў глыбіню ўчастка. Касцёл меў пяць алтароў: Вобразу Божага, Покрыва Найсвяцейшай Божай Маці, Св. Ганны, Св. Францыска, Св. Антонія. Кляштар размяшчаўся з паўночна-ўсходняга боку ад храма і прымыкаў да яго прэзбітэрыя. На карце Г. Ляйбовіча касцёл намаляваны аднанефным двухвежавым храмам з прыбудаванай з боку кляштара да прэзбітэрыя вежкай. Алтарная частка храма была звернута на поўнач, каб галоўны партал арыентаваць франтальна пляцу[1].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Слюнькова И. Н. Монастыри восточной и западной традиций: Наследие архитектуры Беларуси (руск.) / Рос. акад. архитектуры и строит. наук. — М.: Прогресс-Традиция, 2002. — 600 с.: ил. — ISBN 5-89826-093-5.
  • Аршанскі кляштар бернардзінцаў // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]