Сядзіба з Агароднікаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Сядзіба з вёскі Агароднікі
53°49′47″ пн. ш. 27°22′24″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Месцазнаходжанне Агароднікі (першапачаткова),
Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту
Тып будынка пагонны двор
Архітэктурны стыль беларускае народнае дойлідства
Дата пабудовы пачатак XX стагоддзя
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 612Г000387шыфр 612Г000387
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сядзіба з в. Агароднікі Слуцкага раёна Мінскай вобласці пачатку XX стагоддзя[1], дзе прадстаўлена ў экспазіцыі «Цэнтральная Беларусь».

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У хаце жыла сям'я Савановічаў — Васіль Аляксеевіч (18891963), яго жонка Франя Паўлаўна (19001988) і пяцёра дзяцей. Хату пабудаваў першы цесць Васіля Аляксеевіча — Максім. Савановічы да гэтага часу жывуць у Агародніках Падзерскіх (на Случчыне ёсць яшчэ Іванаўскія Агароднікі і Цараўскія Агароднікі)[2].

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Сядзібны комплекс складаецца з пагоннага двара: хата — сені — клець — паветка — прыістопка — істопка[1], і ілюстрыруе працэс яго далейшага развіцця[2].

Хата — зрубная пабудова, рубленая з бруса ў просты вугал з астаткам. Столь дашчаная, падлога земляная, падмурак штандарны[1]. Экспазіцыя традыцыйнага інтэр'ера хаты прысвечана тэме прадзіва і ткацтва, сенцы — дрэваапрацоўчым рамёствам[2].

Сені — памяшканне, утворанае дзвюма сценкамі з кругляка, закінутага ў шулы. Столь суцэльная, дашчаная. Падлога земляная[1].

Клець — зрубная пабудова, рубленая з бярвёнаў у просты вугал з астаткам. Перакрыцце скляпеністае з закотам. Закот пакладзены не суцэльным накатам, а з прамежкамі. Столь па папярочных бэльках. Дах на козлах. Падлога з дошак[1].

Паветка ўтворана тарцовымі сценамі сенечак і клеці і сценкай, закінутай у шулы паміж імі. Дах двухсхільны. Прагон страхі абапіраецца на сценку клеці, з другога боку на саху[1].

Прыістопка — трысцен, прыбудаваны да істопкі праз шулы. Рублены з кругляка, вугал просты з астаткам. Падлога земляная. Столь дашчаная. Падмурак мураваны[1].

Істопка зрублена з круглых бярвёнаў у просты вугал з астаткам. Падлога земляная. Столь дашчаная. Справа ад уваходу маецца ачаг з камянёў для ацяплення. Падмурак мураваны[1].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]