Комплекс Гольджы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Схема будовы жывёльнай клеткі:
1 — ядзерка; 2 — ядро; 3 — рыбасомы; 4 — везікула; 5, 8 — эндаплазматычны рэтыкулум; 6 — комплекс Гольджы; 7 — клетачная мембрана; 9 — мітахондрыі; 10 — вакуолі; 11 — цытаплазма; 12 — лізасома; 13 — цэнтрыёлі.

Комплекс (апарат) Гольджы — сістэма ўнутрыклетачных мембранных структур: цыстэрнаў і пузыркоў, у якіх назапашваюцца рэчывы, сінтэзаваныя на мембранах эндаплазматычнай сеткі (ЭПС). Шэраг плоскіх паражнін у клетцы (цэлі), абмежашных мембранамі, якія накшталт сподачкаў ўскладзены адна на адну.

Рэчывы дастаўляюцца ў комплекс Гольджы ў мембранных пузырках, якія адшнуроўваюцца ад эндаплазматычнай сеткі і далучаюцца да цыстэрнаў комплексу Гольджы. Тут гэтыя рэчывы зведваюць розныя біяхімічныя пераўтварэнні, а затым зноў упакоўваюцца ў мембранныя пузыркі, і большая іх частка транспартуецца да цытаплазматычнай мембраны. Мембрана пузыркоў зліваецца з цытаплазматычнай мембранай, а змесціва выводзіцца за межы клеткі шляхам экзацытозу.

Такіх зонаў — яны атрымалі назву дыктыясомы — у цэлі можа быць некалькі. Яны функцыйна і структурна звязаны паміж сабой, маюць праксімальны (фармоўны) і дыстальны (сфармаваны) полюсы. 3 грЭПС пухірыкі з бялком пераносяцца да фармоўнай паверхні комплексу. У ім адбываецца пакаванне, кандэнсацыя і вывядзенне бялковых сакрэтаў, сінтэз вугляводаў і далучэнне іх да поліпептыдаў, фармаванне лізасом. 3 спелай паверхні дыктыясомы бесперапынна аддзяляюцца пухірыкі, напоўненыя сакрэтам (сакраторныя гранулы). Яны падыходзяць да плазмалемы і выдаляюць змесціва за межы цэлі.

У комплексе Гольджы раслінных клетак сінтэзуюцца поліцукрыды клетачнай сценкі (абалонкі). Яшчэ адна важная функцыя комплексу Гольджы — гэта ўтварэнне лізасом.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Арцішэўскі А. А. Гісталогія з асновамі цыталогіі і эмбрыялогіі: Падручнік. — Мн.: Тэхналогія, 2000. — 311 с. іл. ISBN 985-458-026-1
  • Біялогія: падруч. для 10-га кл. устаноў агул. сярэд. адукацыі з беларус. мовай навучання / пад рэд. М. Д. Лісава; пер. з рус. мовы В. К. Раманцэвіч. — 3-е выд. — Мн.: Нар. асвета, 2014. — 270 с.: іл. ISBN 978-985-03-2169-5