Лілонгвэ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Лілонгвэ
Lilongwe
Горад Лілонгвэ
Горад Лілонгвэ
Краіна
Каардынаты
Заснаваны
1902
Плошча
  • 727,79 км²
Вышыня цэнтра
1 050 ± 1 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
902 000 чалавек (2009)
Часавы пояс
Афіцыйны сайт
Лілонгвэ на карце Малаві
Лілонгвэ (Малаві)
Лілонгвэ
Лілонгвэ (Малаві)
Лілонгвэ

Лілонгвэ — горад, сталіца Малаві.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Лілонгвэ пачаў развіццё з маленькай вёскі на беразе ракі Лілонгвэ, хутка пераўтварыўшыся ў брытанскі каланіяльны адміністрацыйны цэнтр на пачатак ХХ стагоддзя. Дзякуючы выгаднаму размяшчэнню на асноўных гандлёвых шляхах у Паўночную Радэзію (цяпер Замбію), Лілонгвэ стаў другім па велічыні горадам Малаві. У 1974 годзе ў Лілонгвэ была перанесеная сталіца краіны з горада Зомба (чацвёрты па велічыні горад Малаві). Аднак, нягледзячы на афіцыйны статус сталіцы краіны і хуткі рост з 1974 года, асноўная частка прамысловасці і камерцыі краіны сканцэнтравана ў самым вялікім горадзе Малаві — Блантайры. Сёння Лілонгвэ застаецца палітычным і адміністрацыйным цэнтрам Малаві, а Блантайр — эканамічным.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 9. — С. 259. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0155-9.