Усевалад Мікалаевіч Сцебурака

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Усевалад Мікалаевіч Сцебурака
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 17 ліпеня 1981(1981-07-17) (42 гады)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, празаік, шоўмен, тэлевядучы, пісьменнік, гісторык, выкладчык універсітэта
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у
Прэміі

Усевалад Мікалаевіч Сцебурака (нар. 17 ліпеня 1981, Жлобін) — беларускі пісьменнік, шоумен.

Біяграфія і адукацыя[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям’і дактароў Мікалая і Інэсы Сцебуракаў. Малодшы брат — Анатоль Сцебурака — беларускі гісторык, кандыдат гістарычных навук, дацэнт.

У 1980-я гады сям’я Сцебуракаў жыла ў Амговічах Слуцкага раёна Мінскай вобласці і ў Жлобіне Гомельскай вобласці. У 1990 годзе сям’я пераехала ў Вілейку, дзе Усевалад атрымаў сярэднюю адукацыю ў гарадской гімназіі. Скончыў гістарычны факультэт БДПУ імя М. Танка ў 2003 годзе, аспірантуру па спецыяльнасці «Гісторыя Беларусі» БДТУ ў 2006 годзе. Жыве ў Мінску.

Праца[правіць | правіць зыходнік]

Працаваў на пасадзе навуковага супрацоўніка ў Дзяржаўным музеі тэатральнай і музычнай культуры Рэспублікі Беларусь. У 2003—2010 гадах выкладаў гістарычныя дысцыпліны ў БДТУ і БДПУ. З 2012 года працаваў у ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» (ГА СБП). У 2012—2017 гадах на пасадзе памочніка старшыні, у 2017—2021 — намеснік старшыні ГА СБП[1]. Як шоумен вёў шматлікія культурныя мерапрыемствы і святы беларускай грамады[2].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Пачаў друкавацца ў 1999 годзе на старонках «Нашай Нівы». Паэзія і проза з’яўлялася ў газетах і альманахах: «Рэгіянальнай газеце», «Родзічах», «ЛіМ», «Літаратурная Беларусь», часопісах «Куфэрак Віленшчыны», «Дзеяслоў», ARCHE, у перакладзе на польскую мову ў часопісе «Pobocza», проза перакладалася на ўкраінскую мову[3].

Удзельнік шматлікіх літаратурных фестываляў: «Бязмежжа» (Польшча), паэтычнага фестывалю памяці імя Міхася Стральцова, памяці Анатоля Сыса, памяці Ніны Мацяш «Бабіна лета» (Беларусь) і інш. Браў удзел у папулярных паэтычных праектах: «Начная чытанка», «Галасы паэтаў», «Чорна-белыя вершы»[4].

Першая кніга вершаў і малой прозы «Крушня»[5] выйшла ў бібліятэчцы часопіса «Дзеяслоў», другая — «Бег па самаадчуванні»[6] ў выдавецкай серыі «Кнігарня пісьменніка». Трэцяя кніга вершаў «Сны дарог» (Мінск, 2017 г.).

У 2022 г. выйшла кніга сямейнай гісторыі «Сцебуракаў лёс» (у суаўтарстве з А. Сцебуракам). Твор спалучыў жанры нон-фікшн, гісторыі паўсядзённасці, эсэ і гістарычнага даследавання з грунтоўным дадаткам на аснове архіўных крыніц. У 2024 г. кніга «Сцебуракаў лёс» выйшла ў аўдыёфармаце ў праекце «Кнігі бяз літар».[7]

У 2024 г. У. Сцебурака стаў лаўрэатам Прэміі імя Міхася Стральцова з фармулёўкай: «За развіццё і захаванне нацыянальных літаратурных традыцый, за адметны стылістычна-інтанацыйны лад лірыкі, за мастацкую вымалёўку канцэпту гістарычнай памяці». Згодна статуту прэміі ўзнагародай стала выданне кнігі выбранага - "Беларускія зоркі", куды ўвайшлі лепшыя вершы, пераклады, эсэ, і фрагменты празаічных тэкстаў розных гадоў.

Перакладае з англійскай, рускай і ўкраінскай моў. Некаторыя паэтычныя пераклады ўвайшлі ў зборнікі «Бег па самаадчуванні» (2013), «Сны дарог» (2017), «Беларускія зоркі» (2024). Пераклаў з англійскай асобныя творы Рэд’ярда Кіплінга, Роберта Льюіса Стывенсана, Гі́лберта Кіта Чэ́стэртана, творы англійскай народнай паэзіі (у тым ліку «Дом, у якім гаспадарыць Джэк» і «Баладу пра верасовы мёд»), з рускай — А. Вазнясенскага, М. Булгакава, Я. Еўтушэнку, Р. Раждзественскага і іншых.

Шэраг вершаў паэта сталі песнямі беларускіх музыкаў — мінскага гурта «S°unduk» (Сундук)[8], магілёўскага гурта «Zatoczka»[9].

Песні на словы У. Сцебуракі ёсць у рэпертуары барда Змітра Бартосіка: «Лістапад»[10], «Рэха 1863-га года», «Дзяды».

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • «Крушня» (2007)
  • «Бег па самаадчуванні» (2013)
  • «Сны дарог» (2017)
  • «Сцебуракаў лёс» (2022)
  • «Беларускія зоркі» (2024)

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Структура ГА «СБП» Архівавана 22 сакавіка 2019.
  2. Таццяна Гусева. 5 парадаў вясельнага маршалка // Салідарнасць
  3. Як риба об лід. Антологія учасного білоруського оповідання. — Київ, 2015.
  4. Чорна-белыя вершы. Усевалад Сцебурака(нявызн.). Праверана 15 лютага 2024.
  5. Крушня на kamunikat.org
  6. Абранец лёсу, або «Бег па самаадчуванні» Усевалада Сцебуракі Архівавана 6 мая 2018.
  7. Усевалад Сцебурака, Анатоль Сцебурака — Сцебуракаў лёс. Чытае Зміцер Бартосік(нявызн.). Праверана 15 лютага 2024.
  8. Сёння ня мой дзень (СНД) - Группа S°unduk (Сундук). sounduk.by. Праверана 15 лютага 2024.
  9. - YouTube. www.youtube.com. Праверана 15 лютага 2024.
  10. Лістапад. (Спявае Зм. Бартосік, сл. Ус. Сцебурака).(нявызн.). Праверана 15 лютага 2024.
  11. Паэтычны слэм упершыню адбыўся на Астравеччыне (ФОТА, ВІДЭА) (руск.). KRAJ.BY - События. Праверана 15 лютага 2024.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Arnold McMillin Spring Shoots: Young Belarusian Poets in the Early Twenty-First Century. — Cambridge, 2015.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]