Дзень Святога Духа

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дзень Святога Духа
Дзень Святога Духа
Сашэсце Святога Духа
(ікона са Святадухаўскага храма Новадзявочага манастыра, XVIII стагоддзе)
Тып хрысціянскі /
народна-хрысціянскі
Адзначаецца большасцю хрысціян свету, славянамі
Дата 51-ы дзень (8-ы панядзелак) пасля Вялікадня
Святкаванне богаслужэнні, фестывалі, народныя гулянні, выносілі за вёску бярозку
Традыцыі забаронена працы

Дзень Святога Духа — хрысціянскае і народнае свята Святога Духа, які згодна біблейскіх уяўленняў, праяўляецца ў людзях, асвячаючы іх, а гэта і з'яўляецца галоўнай мэтай стварэння і выратавання свету[1].

У праваслаўі святкуецца на 51-ы дзень пасля Вялікадня, гэта значыць на наступны дзень пасля Пяцідзясятніцы (Сёмухі) (заўсёды ў панядзелак). У праваслаўных цэрквах свята таксама носіць назву Панядзелак Святога Духа[2] (грэч. Δευτέρα τοῦ Ἁγίου Πνεύματος)[3].

У каталіцтве святкуецца на 50-ы дзень пасля Вялікадня, адначасова з Сёмухай (заўсёды ў нядзелю). У Рымска-каталіцкай царкве свята называецца таксама Свята Сашэсця Святога Духа[4].

У многіх дзяржавах Дзень Святога Духа з'яўляецца выхадным днём. У некаторых з гэтых краін свята вядомы як «другі дзень Пяцідзясятніцы».[5].

Гісторыя ўсталявання[правіць | правіць зыходнік]

Падрабязней гл. таксама: Дзень Святой Тройцы

Сашэсце Святога Духа на апосталаў у дзень Пяцідзясятніцы апісана ў Новым Запавеце ў кнізе Дзеянняў святых апосталаў: у пяцідзесяты дзень пасля Уваскрэсення Хрыстава (дзясяты дзень пасля Узнясення) апосталы знаходзіліся ў Іерусаліме, калі

" ... раптам зрабіўся шум з неба, як бы ад павеву моцнага ветру, і напоўніў увесь дом, дзе яны былі. І з'явіліся ім языкі падзеленыя, як бы вогненныя, і апусціліся па адным на кожнага з іх. І напоўніліся ўсе Духам Святым і пачалі гаварыць на іншых мовах, як Дух даваў ім вяшчаць. (Дзеян. 2:1-18) "

Свята ўсталяваны ў процідзеянне антытрынітарнай ерасі, якая адпрэчвала боскую прыроду Святога Духа і адзінасутнасць Яго з Богам Бацькам і Сынам Божым.[6]

Богаслужэнне[правіць | правіць зыходнік]

У праваслаўі[правіць | правіць зыходнік]

У богаслужэнні свята ў гонар Святога Духу пачынаецца вялікай вячэрняй. Распаўсюджаны звычай на прыходах адразу пасля літургіі ў нядзелю служыць дзявятую гадзіну і вялікую вячэрню. Сама вячэрня пачынаецца з малітвы Святому Духу: «Цару Нябесны», малітва «Цару Нябесны» ужо ў якасці стыхіры спяваецца яшчэ раз на «Госпадзі, клічу Цябе». Здзяйсняецца ўваход з кадзілам, а затым дыякан або святар прамаўляе вялікі пракімен сёмага гласа: «Які бог роўны веліччу Богу нашаму? — Ты — Бог, што чыніш цуды» (Пс. 76). Падчас вячэрні тройчы разам са святаром становяцца на калены, а святар чытае 7 малітваў, складзеных св. Васілём Вялікім, (першы і другі раз укленчанны іерэй чытае па дзве малітвы, а трэці раз — тры малітвы) Гэтыя малітвы пра Царкву, пра выратаванне ўсіх, хто моліцца і пра спачын душ усіх памерлых (у тым ліку і тых, што ў пекле). Гэта першае кленчанне паводле Тыпікона, якое здзяйсняюць вернікі пасля Вялікага посту. Увечар у храмах здзяйсняецца малое павячэр'е, на якім спяваецца канон Святому Духу, напісаны Феафанам. Ютрань на Духаў дзень гэта паўтор ютрані Дня Святой Тройцы, адрозненні ў тым, што ў гэтым выпадку не спяваецца паліелей і адпаведна са Статутам не чытаецца Евангелле; канон спяваецца на 14 (на Тройцу на 16); катавасія гэта ірмасы толькі першага канону (на Тройцу — абодвух канонаў); пахвальныя стыхіры на 4 (на Тройцу на 6) і адпуст іншы.

Трапар, кандак і задастойнік у Дзень Святога Духа.
На грэчаскай мове На царкоўнаславянскай мове (транслітарацыя) На беларускай мове[7]
Трапар свята, глас 8 (Ἦχος πλ. δ') Εὐλογητὸς εἶ, Χριστὲ ὁ Θεὸς ἡμῶν, ὁ πανσόφους τοὺς ἁλιεῖς ἀναδείξας, καταπέμψας αὐτοῖς τὸ Πνεῦμα τὸ ἅγιον, καὶ δι' αὐτῶν τὴν οἰκουμένην σαγηνεύσας, φιλάνθρωπε, δόξα σοι. Благослове́н еси́, Христе́ Бо́же наш, и́же прему́дры ловцы́ явле́й, ниспосла́в им Ду́ха Свята́го, и те́ми уловле́й вселе́нную: Человеколю́бче, сла́ва Тебе́ Благаславёны Ты, Хрысце Божа наш, што рыбакоў зрабіў прамудрымі, паслаўшы ім Духа Святога, і праз іх ахапіў увесь свет. Чалавекалюбец, слава Табе.
Кандак свята, глас 8 (Ἦχος πλ. δ') Ὅτε καταβὰς τὰς γλώσσας συνέχεε, διεμέριζεν ἔθνη ὁ Ὕψιστος· ὅτε τοῦ πυρὸς τὰς γλώσσας διένειμεν, εἰς ἑνότητα πάντας ἐκάλεσε, καὶ συμφώνως δοξάζομεν τὸ πανάγιον Πνεῦμα. Егда́ снизше́д язы́ки слия́, разделя́ше язы́ки Вы́шний, егда́ же о́гненныя язы́ки раздая́ше, в соедине́ние вся призва́, и согла́сно сла́вим Всесвята́го Ду́ха. Калі  Усявышні сышоў і мовы змяшаў, то гэтым раздзяліў Ён народы; калі ж вогненныя языкі Ён раздаў, то да адзінства ўсіх заклі́каў; і мы ў згодзе славім Усесвятога Духа.
Задастойнік свята, глас 4 (Ἦχος δ') «Χαίροις Ἄνασσα, μητροπάρθενον κλέος. Ἄπαν γὰρ εὐδίνητον εὔλαλον στόμα. Ῥητρεῦον, οὐ σθένει σε μέλπειν ἀξίως. Ἰλιγγιᾷ δὲ νοῦς ἅπας σου τὸν τόκον Νοεῖν ὅθεν σε συμφώνως δοξάζομεν» Ра́дуйся, Цари́це, матероде́вственная сла́во, вся́ка бо удобообраща́тельная благоглаго́ливая уста́ вити́йствовати не мо́гут, Тебе́ пе́ти досто́йно, изумева́ет же ум всяк Твое́ Рождество́ разуме́ти. Те́мже Тя согла́сно сла́вим. Радуйся, Царыца, слаўная Маці-Дзева! Нія́кія даскана́лыя і красамо́ўныя ву́сны уме́льства не маюць, каб апява́ць Цябе дастойна; не здо́льны нія́кі ро́зум ад Цябе нараджэ́нне спасці́гнуць. Таму і мы супо́льна Цябе сла́вім.

У каталіцтве[правіць | правіць зыходнік]

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]