Чыркавіцкі заказнік

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Чыркавіцкі
Катэгорыя МСАП — IV (Тэрыторыя кіравання відамі ці месцапражываннямі)
Размяшчэнне БеларусьСветлагорскі раён, Гомельская вобласць
Плошча 463 га
Дата заснавання 1979
physical
Чыркавіцкі
Чыркавіцкі
physical
Чыркавіцкі
Чыркавіцкі

Чы́ркавіцкі, або Чырковіцкі — біялагічны заказнік рэспубліканскага значэння ў Светлагорскім раёне Гомельскай вобласці. Заснаваны ў 1979 годзе для захавання ў прыродным стане месцаў росту журавін. Плошча заказніка складае 463 га.

Размешчаны на нізінным балоце Непраходнае і вярховым Далёкае. Плоска-хвалістая тэраса р. Мольча з дзюнамі, катлавінамі, лагчынамі. Глебы дзярнова-падзолістыя забалочаныя і тарфяна-балотныя (слой торфу да 1,3 м).

У расліннасці пераважаюць хвойнікі сфагнавыя, кусціка- і пушыцава-сфагнавыя, шмат журавін.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]