Антыфашысцкі абарончы вал

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Урачысты парад Баявых груп рабочага класа з нагоды 25-годдзя ўзвядзення Антыфашысцкага абарончага вала. Карл-Маркс-алее. 13 жніўня 1986

Антыфашысцкі абарончы вал (ням.: Antifaschistischer Schutzwall) — прапагандысцкі выраз у ГДР, які выкарыстоўваўся на афіцыйным узроўні ў дачыненні да Берлінскай сцяны. З 1950-х гадоў у ГДР лічылася, што апазіцыя ў першай сацыялістычнай дзяржаве на нямецкай зямлі не можа мець каранёў, таму любыя дзеянні супраць дзяржавы загадзя лічыліся ініцыяванымі Захадам і, такім чынам, не пераможанымі там фашысцкімі сіламі. Пасля падзей 17 чэрвеня 1953 года, якія лічыліся ў ГДР фашысцкім путчам, краіна была вымушана абараняцца ад фашызму.

У жніўні 1961 года кіруючы бургамістр Заходняга Берліна Вілі Брант назваў сцяну, якая падзяліла горад, Ганебнай сцяной.

У 1971 годзе пошта ГДР выпусціла памятныя маркі і канверты да 10-годдзя Берлінскай сцяны. Карэспандэнцыю ў гэтых канвертах і з гэтымі маркамі пошта ФРГ вяртала адпраўніку.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]