Кіеўскі фунікулёр

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кіеўскі фунікулёр
Прывад Канатны
Дата адкрыцця з 1905 года
Хуткасць 2 м/с
Раёны Шаўчэнкаўскі, Падольскі
Колькасць вагонаў 2

Кіеўскі фунікулёр (укр.: Київський фунікулер) — фунікулёрная сістэма з Падола ў Верхні горад у Кіеве (Украіна). Адзін з першых фунікулёраў у былой Расійскай імперыі, адкрыты пасля Крамлёўскага і Пахвалінскага элеватараў у Ніжнім Ноўгарадзе (1896) і Адэскага фунікулёра (1902).

Станцыі[правіць | правіць зыходнік]

Верхняя станцыя Кіеўскага фунікулёра мае выхад на верхнюю тэрасу Уладзімірскай горкі. Ніжняя станцыя фунікулёра на цяперашнім месцы была адкрыта ў 1929 годзе пры яго падаўжэнні. Побач знаходзіцца станцыя метро Паштовая плошча і Рачны вакзал.

Характарыстыкі[1][правіць | правіць зыходнік]

  • Розніца вышынь паміж станцыямі: 75 м.
  • Даўжыня трас: 222 м.
  • Нахіл: 18-20°.
  • Шырыня каляіны: 1200 мм.
  • Рэйкі: Спецыяльныя РГ-41.
  • Умяшчальнасць вагона: 100 чал.
  • Месцаў для сядзення: 30.
  • Тармазы:
    • Калодкавыя пнеўматычныя на вядучым шківе цягавай машыны.
    • Клінава-аўтаматычныя на кожным з вагонаў.
  • Магутнасць цягавага рухавіка: 100 кВт.
  • Напруга: 440В пастаяннага току.
  • Сістэма кіравання: аўтаматычная, з пераходам на ручны рэжым пры заездзе на станцыю.
  • Хуткасць: 2 м/с.
  • Час руху: 2-3 хвіліны.
  • Перавозка пасажыраў:
    • 4000 чал./гадзіну.
    • Да 3 млн у год.
  • Вагоны і дыспетчарская абсталяваны радыёсувяззю.
  • Час працы: з 7:00 да 22:00.
  • Кошт праезду: 8,00 грн (з 2018).

Канструкцыя[правіць | правіць зыходнік]

На раз’ездзе крайнія рэйкі суцэльныя, унутраныя — разразныя. У аднаго вагона левыя колы з дзвюма рэбордамі, а правыя цыліндрычныя; гэты вагон заўсёды ездзіць па левым боку раз’езда. У другога рэборды на правых колах — ён ездзіць па правым боку. Левы ад дыспетчара (гэта значыць, адносна верхняй станцыі) вагон падпісаны літарай «Л», правы — «П».

Тросы пракладзены на ўзроўні рэек; для таго, каб яны ішлі па крывалінейным маршруце, ужываецца сістэма блокаў, устаноўленых паміж рэйкамі.

Цікавыя факты[правіць | правіць зыходнік]

Узімку, пры наяўнасці дастатковай колькасці снегу, кіеўскі фунікулёр выкарыстоўваецца гарналыжнікамі і сноўбардыстамі як танны гарналыжны пад’ёмнік для катання па тэрыторыі Уладзімірскай горкі паміж верхняй і ніжняй станцыямі фунікулёра[2].

Фотаздымкі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Звесткі атрыманы з плаката на верхняй станцыі.
  2. Київський Буковель 2 - Фунікулер на YouTube