Куна фон Штойбен

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Куна фон Штойбен
ням.: Kuno Arndt von Steuben
Нараджэнне 9 красавіка 1855(1855-04-09)
Смерць 14 студзеня 1935(1935-01-14) (79 гадоў)
Месца пахавання
Дзейнасць афіцэр
Ваенная служба
Гады службы 18741919
Прыналежнасць  Германская імперыя
Род войскаў пяхота
Званне
Генерал пяхоты
Генерал пяхоты
Генерал пяхоты
Камандаваў 36-я пяхотная дывізія
рэзервовы XVIIІ корпус
11-я армія
Бітвы Першая сусветная вайна
Узнагароды
Ордэн «Pour le Mérite»
Ордэн «Pour le Mérite»
Ордэн Дома Гогенцолернаў
Ордэн Дома Гогенцолернаў
Ордэн Кароны
Ордэн Кароны
Ордэн Чырвонага арла 2-й ступені
Ордэн Чырвонага арла 2-й ступені
Баварскі ордэн «За ваенныя заслугі»
Баварскі ордэн «За ваенныя заслугі»
Ордэн Альбрэхта
Ордэн Альбрэхта

Ку́на фон Што́йбен (ням.: Kuno Arndt von Steuben; 9 красавіка 1855, Айзенах14 студзеня 1935, Берлін) — германскі ваенны дзеяч, генерал ад інфантэрыі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Сын генерал-маёра. Скончыў Араніянштэйнскі кадэцкі корпус і Ваенную акадэмію.

Службу пачаў 23 красавіка 1874 года лейтэнантам 39-га фузілернага палка. З 14 верасня 1900 года выкладчык афіцэрскай школы. З 1902 года начальнік аддзела, з красавіка 1908 года обер-кватэрмайстар Вялікага Генштаба, адзін з бліжэйшых памочнікаў Гельмута фон Мольтке. З 1911 года ў званні генерал-лейтэнанта камандаваў 36-й пяхотнай дывізіяй. З 4 верасня 1913 года начальнік Ваеннай акадэміі.

Першая сусветная вайна[правіць | правіць зыходнік]

Пры мабілізацыі 2 жніўня 1914 года пераведзены ў дзеючую армію і атрымаў у камандаванне XVIII рэзервовы корпус. Удзельнічаў у баях на Заходнім фронце, у тым ліку ў Шампані ў 1915 годзе і ў Вердэнскай бітве 1916 года. 5 мая 1917 года прызначаны камандуючым 11-й арміяй на Заходнім фронце. Кіраваў дзеяннямі арміі да яе расфармавання ў снежні 1918 года. 31 студзеня 1919 года выйшаў у адстаўку.

13 кастрычніка 1915 года ўзнагароджаны ордэнам Pour le Mérite.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]