Вялікі панядзелак

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Вялікі панядзелак, першы дзень Пакутнага тыдня, які наступае адразу пасля свята Увахода Гасподня ў Іерусалім.

У гэты дзень успамінаецца старазапаветны патрыярх Іосіф, прададзены братамі ў Егіпет, як правобраз пакутуючага Ісуса Хрыста, а таксама евангельскае апавяданне аб праклёне Ісусам бясплоднай смакоўніцы, якая сімвалізуе душу, не што прыносіць духоўнага плёну — праўдзівага пакаяння, веры, малітвы і добрых спраў.

Утраня Вялікага панядзелку служыцца звычайна ўвечар у нядзелю. У праваслаўнай царкве ў панядзелак служыцца літургія папярэднеасвячоных дароў, на якой чытаецца Евангелле аб другім прышэсці, апавяданне аб бесплоднай смакоўніцы, прытчы аб двух братах і злых вінаградарах, і не чытаецца Апостал. Пачынаецца чытанне псалтыры, якая павінна быць прачытана поўнасцю, акрамя 17-й кафізмы, за першыя тры дні Пакутнага тыдню. У канцы літургіі чытаецца асаблівы отпуст «Грядый Господь на вольную страсть нашего ради спасения, Христос, истинный Бог наш, молитвами Пречистыя Своея Матере, святых славных и всехвальных апостол, святых праведных Богоотец Иоакима и Анны и всех святых…».

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]