Баязід I

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Баязід I Маланкавы
بايزيد اول‎ - Bâyezid-i evvel
Асманскі султан
13891402
Папярэднік Мурад I
Пераемнік Мехмед I

Нараджэнне каля 8 сакавіка 1354(1354-03-08)
Смерць 8 сакавіка 1403 (49 гадоў)
Месца пахавання
Род Асманы
Бацька Мурад I
Маці Гульчычэк Хатун[d]
Жонка Алівера Дэспіна[d], Дэўлет Шах Хатун[d], Дэўлет Хатун[d], Марыя Фадрык Арагонская[d] і Хафса Хатун[d]
Дзеці Сулейман Чэлебі[d], Іса Чэлебі[d], Мехмед I, Мустафа Чэлебі[d], Муса Чэлебі[d], Эртагрул[d] і Хунды-хатун[d]
Веравызнанне іслам
Дзейнасць кіраўнік, паэт
Аўтограф Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Баязід I Маланкавы (1354 (або 1360), Бурса ці Эдзірнэ, Асманская імперыя — 9 сакавіка 1403, Акшэхір, Малая Азія) — асманскі султан.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Стаў султанам пасля смерці бацькі Мурада І, пад час бітвы з сербамі на Косавым полі ў 1389, перад гэтым аддаў загад забіць свайго канкурэнта на прастол — брата Якуба. Ён завяршыў заваёву Сербіі і прыняўся рэгуляваць становішча ў некаторых анаталійскіх правінцыях. Спрабаваў захапіць Канстанцінопаль, але аблога, якая цягнулася сем гадоў, скончылася няўдачай.

Атрымаў перамогу, у бітве пад Нікопалем, над аб’яднаным еўрапейскім войскам. У выніку, асманы ўварваліся ў Штырыю (Аўстрыя), Боснію і на Пелапанес.

Азіяцкае ўварванне пад кіраўніцтвам хана Цімура — Тамерлана, у межы краіны, прывяло да бітвы пад Ангорай (1402), у якой Баязід быў пераможаны і ўзяты ў палон. Праз год, Баязід памёр, яго астанкі былі перададзеныя ў Бурсу.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Akgunduz, Ahmed; Ozturk, Said. Ottoman History - Misperceptions and Truths. — IUR Press, 2011. — 694 с. — ISBN 978-9090261-08-9.
  • Shaw, Stanford Jay. History of the Ottoman Empire and Modern Turkey: Volume 1, Empire of the Gazis: The Rise and Decline of the Ottoman Empire 1280-1808. — Cambridge University Press, 1976. — 368 с. — ISBN 0-521-21280-4.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]