Анатоль Нілавіч Куляшоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Анатоль Нілавіч Куляшоў
Сцяг Міністр унутраных спраў Беларусі Сцяг
2 чэрвеня 2009 — 11 мая 2012
Прэзідэнт Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка
Кіраўнік урада Сяргей Сяргеевіч Сідорскі
(2009—2010)
Міхаіл Уладзіміравіч Мясніковіч
(2010—2012)
Папярэднік Уладзімір Уладзіміравіч Навумаў
Пераемнік Ігар Анатолевіч Шуневіч

Нараджэнне 25 ліпеня 1959(1959-07-25) (64 гады)
Адукацыя
Дзейнасць палітык
Ваенная служба
Прыналежнасць СССР
Званне
Генерал-лейтэнант
Генерал-лейтэнант
Узнагароды
Ордэн «За службу Радзіме» III ступені
Ордэн «За службу Радзіме» III ступені
Медаль «За бездакорную службу» (СССР)
Медаль «За бездакорную службу» (СССР)
Медаль «За выдатную службу па ахове грамадскага парадку»
Медаль «За выдатную службу па ахове грамадскага парадку»
Медаль «60 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Медаль «60 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»

Анатоль Нілавіч Куляшоў (нар. 25 ліпеня 1959, Алі-Байрамлы, Азербайджанская ССР, СССР[1]) — міністр унутраных спраў Беларусі, генерал-лейтэнант.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Мінскую школу міліцыі, а таксама Акадэмію МУС СССР[1]. У ворганах унутраных спраў пачаў працаваць упаўнаважаным па аператыўнай працы. Прайшоў шлях да намесніка начальніка ўпраўлення крымінальнага вышуку Мінска; затым узначальваў міліцыю Заводскага і Фрунзенскага раёнаў сталіцы.

У 2001 годзе быў начальнікам упраўлення ўнутраных спраў Гомельскай вобласці.

У 2003-2008 гг. — начальнікам упраўлення ўнутраных спраў Мінска. Кіраваў разгонам вулічных шэсцяў, аднак уступаў у перамовы з іх арганізатарамі. Курыраваў расследаванне выбуху, што адбыўся ў сталіцы 4 ліпеня 2008 г[1].

З 29 жніўня[2] да снежня 2008 — намеснік міністра ўнутраных спраў — начальнік міліцыі грамадскай бяспекі.

З 4 снежня 2008 г.[3] па красавік 2009 гг. — першы намеснік міністра ўнутраных спраў — начальнік крымінальнай міліцыі Беларусі.

6 красавіка 2009 г. яго прызначылі выконваць абавязкі міністра ўнутраных спраў, 2 чэрвеня 2009 — прызначаны міністрам унутраных спраў[4].

11 мая 2012 г. прэзідэнт А. Лукашэнка вызваліў Анатоля Куляшова ад пасады міністра ўнутраных спраў Беларусі з залічэннем яго ў распараджэнне МУС. У студзені 2013 г. заняў пасаду дарадца ў Выканаўчым камітэце Садружнасці Незалежных Дзяржаў.

Санкцыі ЕС[правіць | правіць зыходнік]

2 лютага 2011 года трапіў у спіс беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю ЕС[5]. У абгрунтаванні Еўрапейскага савета было ўказана, што Куляшоў актыўна ўдзельнічаў у рэпрэсіях супраць грамадзянскай супольнасці ў Беларусі і як міністр унутраных справаў камандаваў войскамі, якія жорстка здушылі мірныя дэманстрацыі 19 снежня 2010 года ды праявілі гонар за гэтую адказнасць[6].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]