Беларуска-нігерыйскія адносіны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Беларуска-нігерыйскія адносіны — адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Федэратыўнай Рэспублікай Нігерыя. Дыпламатычныя адносіны паміж дзяржавамі ўсталяваны 3 жніўня 1992 года.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

З 1992 г. двухбаковыя палітычныя кантакты ажыццяўляліся на ўзроўні пастаянных прадстаўніцтваў пры ААН, падчас самітаў Руху недалучэння і Арганізацыі афрыканскага адзінства (цяпер — Афрыканскі Саюз)[1]

У маі 2010 г. ў рамках саміту «Групы пятнаццаці» ў г. Тэгеране адбылася сустрэча Першага намесніка Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Сямашкі з Дзяржаўным міністрам замежных спраў Нігерыі А.Хонгам.

У верасні 2011 г. у рамках юбілейнай міністэрскай сустрэчы Руху недалучэння ў г. Бялградзе, прысвечанай 50-годдзю стварэння руху, адбылася сустрэча Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь С. М. Мартынава і Дзяржаўнага міністра замежных спраў Федэратыўнай Рэспублікі Нігерыя В. Анвуліры.

У снежні 2011 г. у г. Абуджа адкрыта Пасольства Рэспублікі Беларусь. З лютага 2012 года Пасол Беларусі ў Нігерыі - Вячаслаў Васільевіч Бяскосты. Даверчыя граматы былі ўручаны Прэзідэнту Федэратыўнай Рэспубліцы Нігерыя Г.Джонатану 17 мая 2012 г.).

У маі 2012 г. ў рамках чарговага саміту Руху недалучэння ў г. Шарм-Эль-Шэйху адбылася сустрэча намесніка Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь С. Ф. Алейніка і Дзяржаўнага міністра замежных спраў Федэратыўнай Рэспублікі Нігерыя В. Анвуліры.

У ліпені-жніўні 2013 г. адбыўся візіт у Рэспубліку Беларусь першага Дзяржаўнага міністра замежных спраў Федэратыўнай Рэспублікі Нігерыя В.Анвуліры. У ходзе візіту падпісаны Мемарандум аб узаемаразуменні паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Федэратыўнай Рэспублікі Нігерыя аб правядзенні двухбаковых кансультацый, адбыўся першы ў гісторыі раўнд кансультацый.

У верасні 2014 г. адбыўся першы ў гісторыі візіт Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Макея ў Нігерыю.

Двухбаковае супрацоўніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Гандаль[правіць | правіць зыходнік]

Паводле інфармацыі на афіцыйным сайце беларускага пасольства ў Нігерыі, асноўнымі беларускімі экспарцёрамі на рынак ФРН з’яўляюцца ЗАТ «Беларуская калійная кампанія», ААТ «Гродна Азот», ААТ «Беларускі металургічны завод», ААТ «МТЗ». Большая частка паставак — сельскагаспадарчая і грузавая тэхніка і запчасткі для іх. Імпарт з Нігерыі складаецца з каўчуку, скур і шкур жывёл, вострых прыправаў, раслін для касметычнай і фармацэўтычнай прамысловасці[2].

2 мая 2019 г. пасол Беларусі ў Нігерыі Вячаслаў Брыль сустрэўся з кіроўным дырэктарам Нацыянальнай нафтагазавай карпарацыі Нігерыі Майканці Бару. Пад час сустрэчы абмеркаваная магчымасць супрацоўніцтва сярод іншага ў галіне тэхнічнага абслугоўвання і мадэрнізацыі нігерыйскіх нафтаперапрацоўчых заводаў і нафтавых установак, захавання бяспекі нафтаправодаў[3].

Навука і адукацыя[правіць | правіць зыходнік]

Студэнты з Нігерыі навучаліся ў вышэйшых навучальных установах Беларусі яшчэ ў савецкія гады. У сучасны час толькі за перыяд з 2010 па 2012 гады выпускнікамі беларускі ВНУ сталі 234 нігерыйца[4].

Ваенная сфера[правіць | правіць зыходнік]

Узаемадзеянне ў ваеннай сферы дзвюх краін пачалося ў 2010 годзе, калі Нігерыя набыла два баявых верталёта Мі-24[5]. Пасля, заключаны яшчэ некалькі кантрактаў на пастаўку зброі для нігерыйскай арміі[6][7]. У 2014 годзе падраздзяленні спецпрызна Нігерыі прайшлі спецпадрыхтоўку ў Беларусі для барацьбы з баевікамі ў дэльце Нігера[8][9].

Беларуская «Белспецзнештэхніка» з пачатку 2010-х гадоў абслугоўвае нігерыйскія ўдарныя верталёты Мі-35, а Нігерыя накіравала сваіх пілотаў і інжынераў у Беларусь для праходжання навучання ў ліку іншых краін. «Белспецнештэхніка» адказвае за верталёты 97-й групы спецназа ў Порт-Харкорт[10].

10 снежня 2020 года ў Абуджы адбылася сустрэча міністра абароны Нігерыі генерал-маёра Башыра Магашы з беларускай дэлегацыяй на чале з палкоўнікам Андрэем Красоўскім. У перамовах удзельнічалі таксама супрацоўнікі «БСЗТ—Новыя тэхналогіі». Абмяркоўвалася магчымасць павышэння кваліфікацыі супрацоўнікаў нігерыйскага спецназа. Нігерыйскі бок быў зацікаўлены ў набыцці навыкаў збору разведвальнай інфармацыі і навучанні барацьбе з тэрарызмам. Заключаныя дамоўленасці сталі дапаўненнямі і пашырэннем да ўжо наяўных праграм па контртэрарыстычнай падрыхтоўцы[11].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Посольство РБ в ФРН об отношениях двух государств
  2. О торгово-экономических отношениях Республики Беларусь и Федеративной Республики Нигерия
  3. О встрече Посла Бриля В.С. с управляющим директором Национальной нефтегазовой корпорации Нигерии М.Бару (руск.). Посольство Республики Беларусь в Федеративной Республике Нигерия (4 мая 2019).
  4. Об взатмодействии в науке и образование Республики Беларусь и Федеративной Республики Нигерия
  5. Завоюет ли Беларусь позиции на глобальных рынках оружия? — maxpark, 10 сентября 2011
  6. Беларусь вошла в список крупнейших мировых экспортеров оружия — TUT.by, 21 февраля 2017 Архівавана 9 лютага 2020.
  7. Белорусский ПТРК на вооружении армии Нигерии — VPK.name, 18 декабря 2015
  8. Военнослужащие специальных сил Нигерии проходят обучение в Республике Беларусь
  9. Нигерийские солдаты проходят специальную подготовку в Беларуси для борьбы с боевиками в дельте Нигера Архівавана 16 ліпеня 2018.
  10. Siarhei Bohdan.Belarusian Military Cooperation With Developing Nations: Dangerous Yet Legal Архівавана 24 верасня 2021. // Belarus Digest, 5 December 2013
  11. Military cooperation between Nigeria and Belarus Архівавана 23 кастрычніка 2021.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]