Міжрэчча (гарадзішча)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Міжрэчча
Краіна

Міжрэчча — археалагічны помнік, гарадзішча III—V стагоддзi каля в. Міжрэчча Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Мясцовая назва — Гарадок.

На ппаўночна-заходняй ускраіне вёскі, на левым беразе р. Волма, за 0,1 км ад упадзення яе ў р. Свіслач.

Вышыня над летнім межанным узроўням вады ў рацэ 5-6 м. Пляцоўка амаль круглая, памерам 58 х 54 м, некалькі выцягнута з усходу на захад. З паўднёвага і паўночна-ўсходняга бакоў умацавана 2 валамі падковападобнай формы. Вышыня вонкавага вала 5-6 м, унутранага 2,5 м. Шырыня аснове 15 м.

Даследаванні[правіць | правіць зыходнік]

Адкрыў і абследаваў ў 1967 годзе А.Р Мітрафанаў, у 1985 годзе абследавала Т. С. Бубенька. У аснове вонкавага вала прасочаны рэшткі абарончай сцяны: 7 абпаленых бярвёнаў. У культурным пласце знойдзены рэшткі штрыхаванай керамікі.

Датуецца III—V стст., адносіцца да культуры штрыхаванай керамікі.

Матэрыялы абследавання захоўваюцца ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9