Эміль Дзюркгейм

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Эміль Дзюркгейм
фр.: David Émile Durkheim
Нараджэнне 15 красавіка 1858(1858-04-15)[1][2][…]
Смерць 15 лістапада 1917(1917-11-15)[1][2][…] (59 гадоў)
Месца пахавання
Імя пры нараджэнні фр.: David Émile Durkheim
Жонка Louise Dreyfus[d]
Веравызнанне атэізм[4][5][…]
Член у
Адукацыя
Дзейнасць антраполаг, філосаф, сацыёлаг, прафесар, гісторык рэлігіі
Навуковая дзейнасць
Навуковая сфера сацыялогія рэлігіі і этналогія
Месца працы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Давід Эміль Дзюркгейм (фр.: David Émile Durkheim; (15 красавіка 1858, Эпіналь, Францыя — 15 лістапада 1917, Парыж) — французскі сацыёлаг, заснавальнік французскай сацыялагічнай школы і структурна-функцыянальнага аналізу, адзін са стваральнікаў сацыялогіі як самастойнай навукі.

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Вышэйшую нармальную школу (1882). Выкладаў у некалькіх правінцыяльных ліцэях, чытаў лекцыі па сацыяльных навуках і педагогіцы ва ўніверсітэце ў Бардо (1887—1902). З 1902 г. працаваў у Парыжскім універсітэце. У 1896—1914 гг. заснаваў і кіраваў «Сацыялагічным штогоднікам». Лічыў, што грамадства ўяўляе сабой сістэму сацыяльных з'яў, якія выконваюць пэўныя функцыі, адпавядаючыя «сацыяльным патрэбнасцям».

Светапогляд, навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Эміль Дзюркгейм меркаваў, што падзел працы ў развітым грамадстве служыць для падтрымання яго «салідарнасці». На яго думку, усе сістэмы маралі вытворныя ад арганізацыі грамадства, пры гэтым кожнае грамадства стварае мараль, патрэбную для яго належнага функцыянавання. Увёў у навуковы ўжытак паняцце калектыўнай свядомасці. Сцвярджаў, што сацыяльнае жыццё залежыць ад сістэмы каштоўнасцей, якія падзяляюцца сябрамі грамадства, а функцыя сацыяльных і рэлігійных рытуалаў заключаецца ў падтрыманні і захаванні ўласцівых людзям агульных каштоўнасцей.

Яго асноўныя працы — «Аб падзеле грамадскай працы» (1893), «Правілы сацыялагічнага метаду» (1895), «Самазабойства: сацыялагічнае даследаванне» (1897), «Элементарныя формы рэлігійнага жыцця» (1912), «Сацыялогія і філасофія» (1924) і інш.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Культуралогія: Энцыкл. даведнік / Уклад. Э. Дубянецкі. — Мн.: БелЭн, 2003. — ISBN 985-11-0277-6