SIG SG 550

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
SIG 550

Апісанне
Тып: Аўтамат
Краіна: Швейцарыя
Гісторыя мадэлі
Серыйны выпуск: з 1990
Выраблялася: SiGARMS; Swiss Arms AG
Характарыстыкі
Маса, кг: 4.37 кг (з магазінам на 30 патронаў)
Даўжыня, мм: 1000 мм; 770 мм (са складзеным прыкладам)
Колькасць нарэзаў ствала 6
Нарэзка ствала: правабокавыя
Калібр, мм: 5,56×45 мм
Хуткастрэльнасць, стрэлаў/хв: 800 ст/хв
Боезабеспячэнне: магазін на 20, 25 ці 30 патронаў
Характарыстыкі пры выкарыстанні стандартнага патрона
Пачатковая хуткасць кулі, м/с: 900 м/с

SIG SG 550 (Stgw 90, SIG 550) — швейцарскі аўтамат, распрацаваны на базе SIG SG 540. Стральба вядзецца патронамі калібру 5,56×45 мм швейцарскага ўзору (цяжэйшымі за М193 ці М855). Пры стварэнні вінтоўкі асноўная ўвага ўдзялялася памяншэнню яе масы.

Кампенсатар-полымегасіцель можа прымяняцца для стральбы вінтовачнымі гранатамі.

Мадыфікацыі[правіць | правіць зыходнік]

  • SG 550 — базавы варыянт
  • SG 551 SWAT — варыянт з укарочаным ствалом і змененым полымегасіцелем, з-за чаго стала немагчыма кіданне вінтовачных гранат, а таксама адсутнічаюць сошкі і крапленне штыка
  • SG 551 LB (Long Barrel) — варыянт SG 551 са ствалом 454 мм
  • SG 551 SB (Short Barrel) — варыянт SG 551 са ствалом 363 мм
  • SG 552 Commando — варыянт SG 550 са ствалом 226 мм, прызначаны для спецыяльных паліцэйскіх падраздзяленняў. Галоўнае адрозненне ад базавай мадэлі ў тым, што зваротная спружына знаходзіцца ззаду затворнай рамы і дзейнічае непасрэдна на яе, а не на шток газавага поршня. Полымегасіцель такі ж, як і ў SG 551.
  • SG 553 — мадэрнізаваны варыянт SG 552, але ўнутраная будова як у SG 550.
  • SIG 556 — варыянт для амерыканскага рынку са змененым цаўём і тэлескапічным прыкладам, аналагічным Colt M4. Прыёмнік магазіна прыспасоблены пад магазіны тыпу STANAG.
  • SIG 556 SWAT — варыянт SIG 556 са змененым цаўём і прыкладам. Камплектуецца дадатковай пярэдней рукаяткаю с тактычным ліхтаром.
  • SIG SG 550 Sniper — SG 550, мадэрнізаваны пад снайперскую вінтоўку.
  • SG 550 SP, 551 SP, 552 SP, PE 90 і SIG Sport — самазарадныя варыянты для продажу на цывільным рынку.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]