Хельмава Падзь

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

<table class="infobox infobox-a5a0eff9a717708c " style="width: 20em;" data-name="Хельмава Падзь" >Абарончы замак Прыналежнасць Рохан Народ Народ Рохана Кіраўнік (III эпоха) Тэадэн Мяжуе з Тэадэн Край Міжзем'я Цэнтр

Хельмава падзь (англ.: Helm's Deep) — у свеце Толкіна абарончы замак, у якім роханцы перажывалі войны і бедствы. Знаходзіцца практычна насупраць (на поўдні) Ізенгарда, у цэнтры Міжзем'я. У часы Трэцяй Эпохі — важная стратэгічная кропка (асабліва ў войнах паміж Ізенгардам і Роханам).

Замак уяўляе сабой асноўнае высокае ўмацаванне, і паўкруглую сцяну. У сцяне ёсць сцёк для вады. Таксама там з'яўляецца вежа з рогам Хорнбург.

У 3019 г. Трэцяй Эпохі, калі адбываліся асноўныя падзеі вядомай кнігі Дж. Р. Р. Толкіна «Уладар Пярсцёнкаў», Ізенгард атакаваў Хельмаву падзь дзесяцітысячным войскам. У гэтай бітве перамогу атрымалі роханцы толькі дзякуючы таму, што Гэндальф падаспеў з падмогай.