Пладовае цела грыба — шапка на ножцы. Шапка мае дыяметр 5—18 (30) см, спачатку пукатая, пазней пляската-ўвагнутая, бакавая, з загнутым уніз аксаміцісты краем, буравата-, вохрыста- ці іржава-карычневага колеру. Часам шапка эксцэнтрычная да ножкі ці мае форму языка[2].
Мякаць жоўтая ці бураватая, тоўстая, дастаткова шчыльная, з кіславатым пахам, крыху горкая на смак, на зрэзе цямнее[2].
Пласцінкі сыходныя, частыя, тоўстыя, жаўтаватага ці вохрыста-жоўтага колеру. Каля ножкі пласцінкі ўтвараюць сетку[2].
Ножка грыба вышынёй 5—6 см і 2—3 (да 5) см у дыяметры, крывая, суцэльная, шчыльная, чорна-бурага і карычнева-бурага колеру. Паверхня ножкі лямцава-аксамітавая, пакрытая цёмным ворсам па ўсёй даўжыні[2].
Споры жоўта-карычневыя ці бурыя, гладкія, 5—6 х 3—4 мкм[2][3].
Свінушка тоўстая — малавядомы ўмоўна ядомы грыб. Ужываецца ў ежу толькі пасля стараннай тэрмічнай апрацоўкі.
У пладовых целах благушкі змяшчаецца атротамянцін — карычневы пігмент з антыбіятычнымі ўласцівасцямі, вытворнае паліпоравой кіслаты, які адрозніваецца прыкметным супрацьпухлінавым дзеяннем[2].
Зноскі
↑И. А. Дудка, С. П. Вассер. Грибы. Справочник миколога и грибника. — Киев: «Наукова думка», 1987.
↑ абвгдеЛекарственные растения и их применение. Изд. 5-е, перераб. и. доп. — Мн.: «Наука и техника», 1974.
↑Сергеева М. Н. Грибы. — М.: «Культура и традиции», 2003. — С. 52. — 264 с. — ISBN 5-86444-080-9
Сержанина Г. И., Змитрович И. И. Макромицеты. Иллюстрированное пособие для биологов (руск.) / Под ред. Н. А. Дорожкина. — Мн.: Вышэйшая школа, 1978. — С. 69. — 192 с. — 60 000 экз.