З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам
Багавіцінавіч.
Іван Богушавіч Багавіцінавіч (? — да 24 мая 1551) — ураднік Вялікага Княства Літоўскага.
Паходзіў са шляхецкага роду Багавіцінаў (Багавіцінавічаў) герба «Пелікан». Нарадзіўся ў сям’і Богуша Багавіцінавіча.
Стараста карнялаўскі ў 1527 годзе, дарагічынскі ў 1542 годзе, маршалак гаспадарскі з 1546 года, дзяржаўца даўгяльскі ў 1546 годзе, стараста крамянецкі ў 1548 годзе. Пасол у Маскву ў 1529 годзе.
Меў маёнткі Шумск, Казярады, Душава, Вялешын, Ворцель (апошні набыў у 1526 у стрыечнага брата Багавіціна Львовіча). У 1528 годзе ставіў у войска ВКЛ 15 коннікаў. Яго сын Стафан ад маёнтка Шумск зваўся Шумскім, а Бенядзікт — Шумскім і Казярадскім (Шумск, Казярады і Ворцель у 1573 падзяліў з братам Міхалам, маршалкам берасцейскім).
Зноскі
Іван Богушавіч Багавіцінавіч — продкі |
---|
|