Іван Львовіч Баратынскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іван Львовіч Баратынскі
Смерць не пазней за 1537
Род Баратынскія
Бацька Леў Аляксандравіч Баратынскі[d]
Жонка N Вязынская[d]
Дзеці Аўдоцця з Баратынскіх[d] і Іван Іванавіч Баратынскі[d]

Іван Львовіч Баратынскі (? — да 1537) — князь.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіў з роду князёў Баратынскіх. Нарадзіўся ў сям’і Льва, сына Аляксандра Андрэевіча Баратынскага, заснавальніка роду.

Збег з Масквы на Літву; звароту ягонай жонкі, якая засталася ў Маскве, патрабуе кароль Жыгімонт. Баратынскі атрымаў у 1509 годзе 30 бочак жыта, а ў 1516 годзе — прывілей на дзве пусткі, Некрашэўшчыну i Міткоўшчыну ў Мейшагольскім павеце; падобны прывілей на пустыя землі ў тым жа павеце ён атрымаў таксама ў 1522 годзе. У 1525 годзе ён меў судовую справу з князем Свірскім за закладзеныя тым Кабыльнікі, а ў наступным з яго знялі абвінавачванне ў здрадзе. У перапісе шляхты 1528 года запісана, што даваў у войска 8 коней; у 1529 годзе атрымаў пусткі Місеўшчыну i Шчапанаўшчыну ў Мейшагольскім павеце.

У 1533 годзе выдаў сваю дачку Аўдоццю за князя Цімафея (Юр’евіча) Сакалінскага, даючы ёй у пасаг двор у Мейшаголе i 50 коп грошай. З прывілея князю Андрэю Азярэцкаму на Дусяты 1546 года вынікае, што гэты маёнтак раней трымаў князь Іван Баратынскі, аднак гэтую ўзгадку можна аднесці i да ягонага сына.

Ужо не жыў у 1537 годзе, у гэтым годзе яго сын князь Іван Іванавіч меў справу ca сваім шваграм князем Сакалінскім аб пасагу жонкі апошняга. З гэтай судовай справы, узноўленай у 1542 годзе, вынікае, што князь Іван Львовіч Баратынскі меў за жонку дачку князя Яна Вязынскага (Вяземскага), якая атрымала ў спадчыну Пірошыцы ў Сенскім павеце. З ёю меў сыноў: Івана, Багдана, Міска (Мікалая) i Яську (Яшка, Якуб?) — князёў Баратынскіх i трох дачок. Дочкі: Аўдоцця, жонка князя Цімафея Юр’евіча Сакалінскага, Ганна, жонка Андрэя Длускага, i Палонія.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]