У выніку 30-гадовай барацьбы з мясцовымі феадаламі і плямёнамі аднавіў адзінства эмірата, які распаўся пры яго папярэдніках. Падначаліў Сеуту (Марока), Таледа (Іспанія); яму плацілі даніну Леон і Навара. Устанавіў дыпламатычныя адносіны з Візантыяй і Атонам I у Германіі. Стварыў мацнейшы на Міжземным моры флот. Сфарміраваў гвардыю з еўрапейскіх (пераважна славянскіх) рабоў. Спрыяў развіццю навук і мастацгва. Яго праўленне — вяршыня магутнасці кардоўскіх Амеядаў.