Алег Усеваладавіч Марозаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Алег Усеваладавіч Марозаў
Дата нараджэння 18 кастрычніка 1957(1957-10-18) (66 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера батаніка
Месца працы
Навуковая ступень доктар біялагічных навук (2005) і кандыдат сельскагаспадарчых навук (1986)
Навуковае званне
Альма-матар

Алег Усеваладавіч Марозаў (нар. 18 кастрычніка 1957, в. Канчатка, Скідзельскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі батанік. Доктар біялагічных навук (2005), кандыдат сельскагаспадарчых навук (1986), дацэнт (2011).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Беларускі тэхналагічны інстытут (спецыяльнасць «Лясная гаспадарка», 1979; аспірантура, спецыяльнасць «Лесазнаўства, лесаводства і ахоўная лесаразвядзенне; лясныя пажары і барацьба з імі», 1984), Цэнтральны батанічны сад НАН Беларусі (дактарантура, спецыяльнасць «Батаніка», 2003).

Працаваў у Цэнтральным батанічным садзе НАН Беларусі (1984—2008, вядучы навуковы супрацоўнік), Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце (2008—2016, лесагаспадарчы факультэт, дэкан факультэта, дацэнт кафедры лесаводства).

Навуковыя інтарэсы: інтрадукцыя і селекцыя відаў сямейства бруснічных, іх біяпрадукцыйнае, фітацэнатычнае і радыеэкалагічнае вывучэнне; фітарэкультывацыя вырабленых верхніх тарфянікаў з выкарыстаннем ягадных відаў.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Ганаровая грамата НАН Беларусі (1999).

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Закономерности строения и продуктивности кустарничкового яруса в сосняках черничных и брусничных : автореферат диссертации … кандидата сельскохозяйственных наук : 06.03.03 / Морозов Олег Всеволодович. — Минск, 1985.
  • Научные основы культуры и селекции брусники обыкновенной (Vaccinium vitis-idaea L.) в условиях Беларуси : диссертация … доктора биологических наук : 03.00.05 : защищена 24.05.2005 : утверждена 02.11.2005 / Морозов Олег Всеволодович. — Минск, 2005.
  • Брусника обыкновенная (Vaccinium vitis-idaea L.) в сосновых лесах Беларуси / О. В. Морозов. — Минск, 2006.
  • Культура брусники обыкновенной (Vaccinium vitis-idaea L.) : проблемы и перспективы / О. В. Морозов. — Минск, 2008.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Морозов Олег Всеволодович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 5. — С. 223.
  • Морозов Олег Всеволодович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. — Минск, 2015. — Т. 4 : Гродненская область : в 2 кн., кн. 2. — С. 100.