Алесь Пруднікаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Алесь Пруднікаў
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні Аляксандр Трафімавіч Пруднікаў
Псеўданімы Алесь Усходні
Дата нараджэння 14 (27) красавіка 1910
Месца нараджэння
Дата смерці 5 жніўня 1941(1941-08-05) (31 год)
Месца смерці
Грамадзянства Расійская імперыя, СССР
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт
Гады творчасці 1930—1941
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах

Алесь Пруднікаў (Аляксандр Трафімавіч) (14 красавіка 1910, вёска Стары Дзедзін, Клімавіцкі павет, Магілёўская губерня, Расійская імперыя, цяпер Клімавіцкі раён, Магілёўская губерня — 5 жніўня 1941, вёска Утукі Кандапожскага раёна Карэла-Фінскай ССР) — беларускі паэт. Стрыечны брат пісьменніка Паўла Пруднікава.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Бацька Трафім быў прызваны на фронт пад час першай сусветнай вайны, цяжка паранены і памёр[1]. З-за нестабільнай сітуацыі доўга не мог знайсці пастаяннае месца вучобы. У 19241930 гг. вучыўся ў сямігадовай школе ў суседняй вёсцы Мілаславіцы. У 1930 працаваў на будаўніцтве чыгункі Асіповічы — Магілёў — Раслаўль, потым на новабудоўлях Мінска, з 1931 г. — на рэспубліканскай кніжнай базе, у Дзяржаўным выдавецтве Беларусі, у БелТА. Вучыўся на творчым аддзяленні Мінскага педагагічнага інстытута (19321933 гг.).

У сакавіку 1933 г. быў арыштаваны, але праз восем месяцаў вызвалены з турмы і адразу ж прызваны ў рады Чырвонай Арміі, дзе праслужыў да 1935 г. У 19351936 гг. быў супрацоўнікам Клімавіцкай раённай газеты «Камуна». Скончыў Ленінградскі настаўніцкі інстытут (1938 г.). Працаваў настаўнікам, інспектарам Пятроўскага (цяпер Кандапожскага) раёна Карэльскай АССР19401956 гг. — Карэла-Фінская ССР), адначасова вучыўся завочна на філалагічным факультэце Карэльскага ўніверсітэта. З першых дзён Вялікай Айчыннай вайны быў на фронце разведчыкам. Загінуў 5 жніўня 1941 г. каля вёскі Утукі Кандапожскага раёна. Рэабілітаваны ў 1956 г.[2]

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Творчую дзейнасць пачаў як школьны паэт у 1926 годзе разам з Паўлам Пруднікавым[3]. Падчас навучання ў школе ў БССР разгарнуўся працэс беларусізацыі, і гэта паспрыяла таму, што творы ён пісаў на беларускай мове. Паралельна быў пазаштатным карэспандэнтам некаторых газет. Так, у прыватнасці, калі быў знойдзены скарб старажытных манет ля вёскі Стары Дзедзін, ён з Паўлам напісаў пра гэта рэпартаж[4]. (Падрабязней пра гэта глядзіце ў артыкуле Стары Дзедзін) Першыя вершы з'явіліся ў друку ў 1930 г. У 1932 годзе асобным выданнем выйшла паэма «Зямныя зоры», дзе распавядалася пра ўдарныя будоўлі першай пяцігодкі[5]. Падборка вершаў змешчана ў зборніку «Крывёю сэрца» (1967 г.).

Выданні твораў[правіць | правіць зыходнік]

  • Пруднікаў, А. Зямныя зоры / Алесь Пруднікаў. — Мн., Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі, 1932.
  • Крывёю сэрца / укладальнік А. Вялюгін. — Мн., Беларусь, 1967. С. 116—122.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Пруднікаў, П. Далёкае і блізкае // Вытокі песні. Аўтабіяграфіі беларускіх пісьменнікаў. Мн., Маст. літ., 1973. — С. 227
  2. Беларуская энцыклапедыя. Т. 13. — С. 48.
  3. Пруднікаў, П. Далёкае і блізкае… С. 236—238
  4. http://www.klimovichi.mogilev-region.by/ru/god_zemli?id=2813 Архівавана 6 ліпеня 2011. Земля древних кладов — Климовичский райисполком. Официальный сайт
  5. Памяць. С. 624.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]