Алмалык (узб.: Olmaliq, Олмалиқ) — горад у Ташкенцкім вілаецеУзбекістана. Найбуйнейшы цэнтр каляровай металургіі краіны. Насельніцтва — 121 109 чалавек (2014). Размешчаны на паўночным схіле Курамінскага хрыбта (на вышынях 600—650 метраў), на левабярэжжы ракі Ахангаран, за 52 км на паўднёвы ўсход ад горада Ташкента, за 18 км на поўдзень ад чыгуначнай станцыі Ахангаран на лініі Ташкент — Ангрэн, з’яўляецца канцавым пунктам шашы Ташкент — Алмалык.