Альфа-Банк Фінанс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Альфа-Банк Фінанс
Тып Закрытае акцыянернае таварыства
Заснаванне 22 ліпеня 2003 (20 гадоў таму)
Скасавана 14 чэрвеня 2013
Пераемнік ЗАТ Альфа-Банк
Размяшчэнне Мінск, вул. Красная, д. 7
Ключавыя постаці Ігар Кацібнікаў
Галіна банкаўская
Прадукцыя банкаўскія паслугі
Абарот 82 820 млн рублёў (2009 год; 29 544 тыс. $)
Аперацыйны прыбытак 22 649 млн рублёў (2009 год; 8079 тыс. $)
Чысты прыбытак 15 422 млн рублёў (2009 год[1]; 5501 тыс. $[2])
Аўдытар «Дэлойт і Туш»
Матчына кампанія «Альфа-Банк» (Мінск, Беларусь)
Сайт finance.alfabank.by

«А́льфа-Банк Фіна́нс» — былы беларускі камерцыйны банк, створаны ў 2003 годзе пад назвай «Белрасбанк». У 2013 годзе ўвайшоў у склад «Альфа-Банка»[3], уладальнікам якога з’яўляецца «Альфа Групп» (Масква, Расія) — 98,3 % акцый[4].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Заснаваны ў 2003 годзе пад назвай «Белросбанк». Асноўным акцыянерам з’яўлялася расійскае ААТ АКБ «Росбанк» (99,99 %)[5].

У снежні 2012 года кантрольны пакет акцый быў прададзены расійскай банкаўскай групе «Альфа-Банк»[5]. У сувязі са зменай асноўнага акцыянера і інтэграцыяй у банкаўскую групу «Альфа-Банк» 6 сакавіка 2013 года «Белросбанк» змяніў назву на «Альфа-Банк Фінанс»[6].

14 чэрвеня 2013 года пастановай Нацыянальнага банка Беларусі «Альфа-Банк Фінанс» рэарганізаваны ў філіял ЗАТ «Альфа-Банк»[3].

Зноскі

  1. Справаздача за 2009 год паводле МСФС (руск.). ЗАТ «АКБ «Белросбанк» (1 сакавіка 2011).(недаступная спасылка)
  2. Звесткі аб сярэднеўзважаным курсе беларускага рубля да замежных валют на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2009 год. Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь (1 сакавіка 2011).
  3. а б ЗАТ «Альфа-Банк Фінанс»(недаступная спасылка). Прэс-рэліз. Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь (21 чэрвеня 2013). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016. Праверана 16 лістапада 2021.
  4. О банке / About bank (руск.)(недаступная спасылка). Альфа-Банк (3 студзеня 2013). Архівавана з першакрыніцы 5 лістапада 2013. Праверана 16 лістапада 2021.
  5. а б Белросбанк АКБ ЗАО (руск.)(недаступная спасылка). Официальный рейтинг. InfoBank.by (21 чэрвеня 2013). Архівавана з першакрыніцы 20 чэрвеня 2013. Праверана 16 лістапада 2021.
  6. Об изменении наименования ЗАО «АКБ „Белросбанк“» (руск.)(недаступная спасылка). Пресс-центр. Альфа-Банк (12 сакавіка 2013). Архівавана з першакрыніцы 18 сакавіка 2013. Праверана 16 лістапада 2021.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]