Анатоль Анатолевіч Котаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Анатоль Анатолевіч Котаў
Нараджэнне 1980
Член у
Адукацыя
Месца працы

Анатоль Анатолевіч Котаў (нар. 1980, Мінск) — беларускі дыпламат і грамадскі дзеяч.

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў 1980 годзе ў Мінску. У 2002 годзе скончыў Маскоўскі дзяржаўны інстытут міжнародных адносін.

У 2002—2006 гадах — трэці, затым — другі сакратар галоўнага дагаворна-прававога ўпраўлення Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь. У 2006—2010 гадах — трэці, другі сакратар Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Польшча. З 2010 года — галоўны саветнік, з 2014 года — старшы саветнік Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Польшча.

З 2015 года — вядучы спецыяліст Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь, генеральны сакратар НАК[1]. Намеснік дырэктара фонду «Дырэкцыя ІІ Еўрапейскіх гульняў 2019 года»[2].

Працаваў намеснікам загадчыка аддзелам фінансавання дзяржаўных органаў галоўнана фінансавага ўпраўлення Упраўлення справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, 18 жніўня 2020 года звольніўся з пасады ў знак пратэсту пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі і жорсткага падаўлення масавых выступленняў супраць фальсіфікацыі выбараў[3]. З’ехаў за мяжу, дзе стаў часткай Беларускага фонду салідарнасці спартсменаў[4]. Адказны за знешнюю палітыку і гандаль у Народным антыкрызісным упраўленні[5].

Грамадская дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

18 жніўня 2020 года падпісаў адкрыты ліст прадстаўнікоў спартыўнай галіны Рэспублікі Беларусь з патрабаваннем прызнаць несапраўднымі выбары прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якія прайшлі 9 жніўня 2020 года[6].

Зноскі