Беларуска-танзанійскія адносіны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Беларуска-танзанійскія адносіны — двухбаковыя дыпламатычныя адносіны Беларуссю і Танзаніяй, устаноўленыя 16 жніўня 1995 года[1].

Гандаль[правіць | правіць зыходнік]

У 2000 годзе аб’ём двухбаковага гандлю быў нязначны: беларускі экспарт у Танзанію склаў 160,6 тысяч долараў, а імпарт з Танзаніі ў Беларусі быў на суму 10,1 тысячу долараў[2]. Затым быў істотны рост тавараабароту: у 2015 годзе беларускі экспарт склаў 607,7 тысяч долараў, а танзанійскі быў у памеры 1606,1 тысячу долараў[2]. У беларускіх пастаўках у Танзанію ў 2015 годзе пераважалі[3]:

  • Угнаенні (акрамя сыравіны) — 46,8 %;
  • Друкаваная прадукцыя — 17,0 %;
  • Інсектыцыды і аналагічныя тавары для рознічнага гандлю — 15,4 %.

89,4% танзанійскіх паставак у 2015 годзе склалі тытунь негатовы і тытунёвыя адходы[3].

11—15 ліпеня 2016 года прадстаўнікі Беларусі прынялі ўдзел у міжнароднай універсальнай выставе ў Дар-эс-Саламе[4].

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Ожигина В. В. Экономическое сотрудничество Республики Беларусь со странами Восточноафриканского сообщества // Oikonomos: Journal of Social Market Economy. — 2017. — № 2 (8). — С. 49.
  2. а б Ожигина В. В. Экономическое сотрудничество Республики Беларусь со странами Восточноафриканского сообщества // Oikonomos: Journal of Social Market Economy. — 2017. — № 2 (8). — С. 53.
  3. а б Ожигина В. В. Экономическое сотрудничество Республики Беларусь со странами Восточноафриканского сообщества // Oikonomos: Journal of Social Market Economy. — 2017. — № 2 (8). — С. 57.
  4. Ожигина В. В. Экономическое сотрудничество Республики Беларусь со странами Восточноафриканского сообщества // Oikonomos: Journal of Social Market Economy. — 2017. — № 2 (8). — С. 58.