Быценскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Быценскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Івацэвіцкі раён
Уключае 14 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Быцень
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2019) 2 186
Быценскі сельсавет на карце
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 1

Бы́ценскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Быцень. Колькасць двароў — 1261 (2014 г.).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Быценскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў Брэсцкай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Зарэцкага сельсавета[1]. З 14 кастрычніка 1957 года ў складзе Івацэвіцкага раёна, з 25 снежня 1962 года — Бярозаўскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — адноўленага Івацэвіцкага раёна. 30 кастрычніка 1972 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Доўгаўскага сельсавета (вёскі Вуглы, Доўгае, Міронім, Наліўкі, Пагор’е)[2]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета было 12 населеных пунктаў[3]. 27 верасня 2011 года скасаваны вёскі Зарэчча і Козіна (далучаны да аграгарадка Быцень)[4]. 9 жніўня 2022 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Даманаўскага сельсавета (4 населеныя пункты: аграгарадок Даманава, вёскі Вішнёўка, Дабрынева і Каханова)[5].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (12 населеных пунктаў) — 2677 чалавек[6], з іх 93,5 % — беларусы, 4,7 % — рускія, 0,9 % — украінцы, 0,5 % — палякі[7]; паводле перапісу 2019 года (10 населеных пунктаў) — 2186 чалавек[8].

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

Адукацыя[правіць | правіць зыходнік]

  • Быценская сярэдняя школа
  • Быценскі дзіцячы дом
  • Быценская дзіцячая музычная школа
  • Быценскі дзіцячы садок

Ахова здароўя[правіць | правіць зыходнік]

  • Быценская ўрачэбная амбулаторыя
  • Бальніца, амбулаторыя (Бцыень)
  • Фельдшарска-акушэрскія пункты (Доўгае, Міронім)

Культура[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 30 кастрычніка 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 4 (1378).
  3. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 22. — 248 с. — 10 000 экз.
  4. Решение Ивацевичского районного Совета депутатов от 27 сентября 2011 года № 81 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Бытенского сельсовета Архівавана 27 кастрычніка 2019.
  5. Решение Брестского областного Совета депутатов от 9 августа 2022 г. № 356 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Ивацевичского района Брестской области
  6. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  7. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  8. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.