Васіль Васілевіч Кошалеў
Васіль Васілевіч Кошалеў | |
---|---|
Дата нараджэння | 21 снежня 1856 (2 студзеня 1857) |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | каля 1925 |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Род дзейнасці | урач, эпідэміёлаг |
Навуковая сфера | эпідэміялогія і ахова здароўя |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар медыцыны[d] |
Альма-матар | |
Узнагароды |
Васіль Васілевіч Кошалеў (2 студзеня 1857 (21 снежня 1856), слабада Равянькі, Вобласць Войска Данскога — каля 1925, г. Гродна) — беларускі ўрач. Доктар медыцыны (1901)[1]. Спецыяліст у галіне інфекцыйных хвароб, сапраўдны стацкі саветнік[2].
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Дзяцінства і адукацыя[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў сям’і святара[3]. У 1880 годзе скончыў медыцынскі факультэт Харкаўскага ўніверсітэта[2] ў званні павятовага ўрача[3].
Прафесійная дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]
Адразу пасля ўніверсітэта быў накіраваны на пасаду гарадскога ўрача ў г. Расіены Ковенскай губерні. Праз год, у лютым 1881 года быў перамешчаны ў мястэчка Клімавічы на пасаду павятовага, а потым і гарадскога ўрача, дзе затрымаўся да 1886 года[3].
Пазней працаваў сельскім урачом Рагачоўскага павета (1886—1892), ардынатарам богаўгодных устаноў у Магілёве. Паралельна складаўся ўрачом пры Магілёўскай духоўнай семінарыі[3].
2 жніўня 1901 года В. Кошалеў быў прызначаны памочнікам таўрычаскага губернскага ўрачэбнага інспектара[3].
З 7 сакавіка 1903 года В. Кошалеў выконвае абавязкі эстляндскага губернскага ўрачэбнага інспектара, а праз год, з лютага 1904 года перамешчаны на аналагічную пасаду ў Гродзенскую губерню[1]. Акрамя непасрэдных абавязкаў з’яўляўся дырэктарам дзіцячага прытулка Гродзенскага дабрачыннага таварыства, членам санітарна-выканаўчай камісіі Таварыства ўрачоў Гродзенскай губерні[3].
У час Першай сусветнай вайны пасля адступлення рускай арміі ад Гродна гродзенскае губернскае праўленне, а з ім і В. Кошалеў з сям’ёй, было эвакуіравана ў Калугу. Але не прыняўшы савецкай улады, сужэнцы Кошалевы прынялі рашэнне аб вяртанні ў Гродна, які знаходзіўся на тэрыторыі Польскай рэспублікі, і дзе засталася магіла іх адзінага сына[3].
У 1925 годзе стаў главой гарадскога аддзялення Рускага дабрачыннага таварыства[3].
Памёр позняй восенню 1925 года на 69 годзе жыцця[3]. Пахаваны на Праваслаўных могілках г. Гродна.
Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]
Працы па даследаванні санітарнага стану гарадоў Беларусі, барацьбе з дыфтэрыяй і халерай у Беларусі[1]. Вынікам стараннага вывучэння санітарнага стану Магілёва (водазабеспячэнне, цесната насельніцтва, выдаленне бруду і іншае) з’явілася дысертацыя[4][5][6]. Таксама В. Кошалеў падрабязна асвятліў ход халернай эпідэміі 1893 года ў горадзе і меры, што прымаліся супраць яе. Прывёў дадзеныя аб неўспрымальнасці арганізма да хваробы пры пэўных умовах, выказаўся за неабходнасць пастаянных санітарных і думскіх лекараў, за санітарнае добраўпарадкаванне Магілёва, правільную рэгістрацыю захворвання і смяротнасці, паляпшэнне водазабеспячэння[4].
Асобныя творы[правіць | правіць зыходнік]
- «Медико-топографическое описание г. Могилёва на Днепре» (1901)
Грамадская дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]
Заснавальнік і першы старшыня гродзенскага гарадскога Рускага дабрачыннага таварыства (1925).
З яго ініцыятывы ў 1904 годзе адбыўся другі з’езд сельскіх урачоў губерні.
Сям’я[правіць | правіць зыходнік]
Быў жанаты з Юліяй Усцінаўнай Кржывіцкай (?-1924). Мелі сына Яўгена, які памёр маладым (9.12.1886 — каля 1911)[7].
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
- ордэн Святога Станіслава 3 ступені
- ордэн Святой Ганны 3 ступені
- медаль «У гонар валадарання імператара Аляксандра III»
- ганаровы знак Расійскага таварыства Чырвонага крыжа
Адрасы[правіць | правіць зыходнік]
На 1910 жыў у Гродне ў Жандармскім завулку ў доме Палявой[8].
Зноскі
- ↑ а б в Кошелев Василий Васильевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 327. — 737 с.
- ↑ а б Кошелев, Василий Васильевич (доктор медицины ; 1856—1925) (руск.)
- ↑ а б в г д е ё ж з Василий Васильевич Кошелев (I856-I925) — народный доктор и общественный деятель (руск.)
- ↑ а б Общество врачей Могилевской губернии (руск.)
- ↑ «Могилевская губерния» (Государственные религиозные и общественные учреждения 1772—1917) Минск «Беларусь» 2014 Авторы: Е. К. Анищенко, З. В. Антонович, В. В. Врублевский
- ↑ «Медико-топографическое описание г. Могилёва на Днепре» (1901)
- ↑ НГАБ у г. Гродне, ф. 9, воп. 2, спр. 959, лл. 21-37, 43-46
- ↑ Памятная книжка Гродненской губернии на 1910 год. С. 79
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Кошелев Василий Васильевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 327. — 737 с.
- Гродненский Православный некрополь (с древнейших времен до начала XX века) / В. Н. Черепица. — Гродно, 2001. (Даты жизни: 1856—1925.)
- Медико-топографическое описание города Могилева на Днепре : диссертация на степень доктора медицины Василия Васильевича Кошелева. ― Санкт-Петербург, 1901.
- Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 8. — Мінск, 1999. (Даты жизни: 1856—около 1915.)
- Нарадзіліся 2 студзеня
- Нарадзіліся ў 1857 годзе
- Нарадзіліся ў Вобласці Войска Данскога
- Памерлі ў 1925 годзе
- Памерлі ў Гродне
- Пахаваныя на Праваслаўных могілках Гродна
- Выкладчыкі Харкаўскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Харкаўскага ўніверсітэта
- Кавалеры ордэна Святой Ганны 3 ступені
- Кавалеры ордэна Святога Станіслава 3 ступені
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Нарадзіліся 21 снежня
- Нарадзіліся ў 1856 годзе
- Эпідэміёлагі Беларусі
- Медыкі Беларусі
- Медыкі Расіі
- Медыкі Расійскай імперыі
- Постаці беларускай аховы здароўя
- Гродзенскія губернскія ўрачэбныя інспектары
- Эстляндскія губернскія ўрачэбныя інспектары
- Эпідэміёлагі Расійскай імперыі