Вольга Мікалаеўна Жук

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вольга Мікалаеўна Жук
Нараджэнне 18 кастрычніка 1978(1978-10-18) (45 гадоў)
Адукацыя
Месца працы
Узнагароды

Вольга Мікалаеўна Жук (нар. 18 кастрычніка 1978, г. Бабруйск) — беларускі палітык, дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася 18 кастрычніка 1978 года ў г. Бабруйску Магілёўскай вобласці[1].

Скончыла Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве»; Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. А. Куляшова па спецыяльнасці «Правазнаўства»; прайшла перападрыхтоўку ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае кіраванне нацыянальнай эканомікай»[1].

Працавала эканамістам Беларускага шыннага камбіната «Белшына»; галоўным спецыялістам, начальнікам аддзела ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, начальнікам упраўлення эканомікі, намеснікам старшыні Бабруйскага гарадскога выканаўчага камітэта[1].

У 2024 годзе выбрана дэпутаткай Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Бабруйскай-Ленінскай акругі № 78. Член Пастаяннай камісіі па эканамічнай палітыцы[1].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджана ганаровымі граматамі Міністэрства эканомікі  Рэспублікі Беларусь, Бабруйскага гарадскога выканаўчага камітэта, юбілейным медалём «100 год беларускім эканамічным органам»[1].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]