Вэстмінстэрскае абацтва

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Вэстмінстэрскае абацтва
англ.: Westminster Abbey
51°29′58″ пн. ш. 0°07′39″ з. д.HGЯO
Краіна  Вялікабрытанія
Месцазнаходжанне
Канфесія англіканства і каталіцтва
Епархія Вэстмінстэрская дыяцэзія[d]
Архітэктурны стыль гатычная архітэктура і готыка
Першае згадванне 960
Дата заснавання X стагоддзе і 1540
Сайт westminster-abbey.org
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Саборная царква Святога Пятра ў Вэстмінстэры, амаль заўсёды званая Вэстмінстэрскае абацтва — гатычная царква ў Вэстмінстэры (Лондан), на захад ад Вэстмінстэрскага палаца. Будавалася з перапынкамі з 1245 па 1745 гады, але аблічча захоўвае гатычнае. Традыцыйнае месца каранацыі манархаў Вялікабрытаніі і пахаванняў манархаў Англіі. Нараўне з блізкай царквой Сент-Маргарэт абацтва прылічаны да Сусветнай спадчыны.

Са сваімі аднолькавымі квадратнымі вежамі і ажурнымі аркамі гэта старажытнае англійскае абацтва ў гатычным стылі з’яўляецца адным з яркіх прыкладаў сярэднявечнай царкоўнай архітэктуры. Але для англічан яно з’яўляецца значна большым: гэта свяцілішча нацыі, сімвал усяго, за што змагаліся і змагаюцца брытанцы, і тут знаходзіцца тое месца, дзе была каранавана вялікая частка кіраўнікоў краіны, многія з якіх пахаваныя тут жа.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Эдуард Спавяданік заснаваў бенедыктынскае абацтва ў 1065 годзе на гэтым месцы, з відам на плошчу Парламента. Меркавана, першым англійскім каралём, які каранаваўся тут, быў Гаральд, ў студзені 1066 года. Вільгельм Заваёўнік, які разграміў яго ў бітве пры Гасцінгсе, каранаваўся тут у тым жа годзе, і першы запіс ў абацтве засведчыла гэта. Традыцыі каранавання захаваліся да нашых часоў. Ранне-англійская гатычная структура будынка абацтва ў большай ступені абавязана Генрыху III, чым якім-небудзь іншым кіраўнікам, хоць шматлікія архітэктары, уключаючы К. Рэна, зрабілі свой уклад у аблічча абацтва.

У пачатку цэнтральнай галерэі размешчаны іконы выкананыя рускім іканапісцам Сяргеем Фёдаравым.

Куток паэтаў[правіць | правіць зыходнік]

У кутку паэтаў спачывае прах Джэфры Чосера, Сэмюэла Джонсана, Тэнісана, Браўнінга, Дыкенса і шматлікіх іншых знакамітых пісьменнікаў і паэтаў. Побач з імі пахаваны славуты акцёр Дэйвід Гарык. Акрамя гэтага, ў Кутку Паэтаў знаходзіцца мноства помнікаў: Мілтану, Кітсу, Шэлі, Генры Джэймсу, Т. С. Эліяту, Уільяму Блэйку і іншым. Сярод пазнейшых мемарыяльных дошак можна знайсці таблічкі, прысвечаныя паэтам Джону Клэру і Дылану Томасу, сэру Лорэнсу Аліўе.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. archINFORM — 1994. Праверана 31 ліпеня 2018.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Bradley, S. and N. Pevsner (2003) The Buildings of England — London 6: Westminster, New Haven: Yale University Press, pp. 105–207. ISBN 0-300-09595-3
  • Mortimer, Richard ed., Edward the Confessor: The Man and the Legend, The Boydell Press, 2009. Eric Fernie, 'Edward the Confessor’s Westminster Abbey', pp. 139–150. Warwick Rodwell, 'New Glimpses of Edward the Confessor’s Abbey at Westminster', pp. 151–167. Richard Gem, Craftsmen and Administrators in the Building of the Confessor’s Abbey', pp. 168–172. ISBN 978-1-84383-436-6
  • Harvey, B. (1993) Living and Dying in England 1100—1540: The Monastic Experience, Ford Lecture series, Oxford: Clarendon Press. ISBN 0-19-820161-3
  • Morton, H. V. [1951] (1988) In Search of London, London: Methuen. ISBN 0-413-18470-6
  • Trowles, T. (2008) Treasures of Westminster Abbey, London: Scala. ISBN 978-1-85759-454-6

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Сцяг ЮНЕСКА Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб’ект № 426
рус.англ.фр.